БАЦЬКОЎСТВА
Малітвы для сужонкаў
АБ ПРЫМІРЭННІ З ЦЯЖКІМІ АКАЛІЧНАСЦЯМІ ЖЫЦЦЯ
Пане Мой і Божа, Адзіны ў Святой Тройцы,наебдымны і нязмерны ў любові да свайго стварэння - да чалавека. Хоць і стварыў мяне на свой вобраз, я ёсць толькі " пылам і лісцем у паветры", Тваім нягодным дзіцём.Ты, Пане Божа, аддаў Свайго Сына, каб Ён памёр за мяне,аддаў сваё жыццё.
А я? Я бунтую супраць таго, што мяне напаткае, наракаю і жалюся на свой лёс, не даацэньваючы тое,што атрымоўваю штодзённа ад Цябе жыццё, здар
оўе, веру...Бунтую,бо можа іншыя маюць болей...Забываюся, што ў жыцці найважнейшым з'яўляецца не "мець", але "быць". Хрыстус з'яўляеецца Дарогай,Праўдай і Жыццём; дапамажы мне, Пане Божа, прыняць жыццё такім,якое яно ёсць, бо паходзіць яно ад Цябе, а тое, што паходзіць ад Цябе не можа быць злым і безсэнсоўным. Езус асцерагаў, што наследванне Яго не з'яўляецца лёгкім, але сказаў таксама,што той,хто крочыць за Ім,чакае ўзнагарода""Хто ідзе за Мной, не будзе хадзіць у цемры,але будзе мець Святло Жыцця"- сапраўднага жыцця,лепшага, прыгажэйшага і дабрэшага за то, якое маем тут, на зямлі. Божа мой, навучы мяне прынімаць тое, што мне даеш, з вялікай пакорай і даверам дзіцяці - дзіцяці,якое бязмежна верыць свайму Айцу і разумее,што Айцец,які яго любіць, заўсёды ведае, што яму патрэбна.
Амэн.