"Бацькоўства ў руках Бога.Даверся Богу!"

( 1 Vote )


БАЦЬКОЎСТВА

Усім Хвала Хрысту!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!Я зноў з вамі пасля некаторых цяжкасцей,якія прыйшлося перажыць нашай маленечкай сям'і!!!!!))))

Сёння я хачу закрануць тэму "Бацькоўства ў руках Бога.Даверся Богу!"Нядаўна мая дачушка захварэла,а для мяне гэта быў моцны ўдар пад дых,бо мы за цэлы пражыты год не хварэлі і не сутыкаліся з цяжкасцямі хваробы...я ўпершыню адчула слабасць сваёй натуры,сваёй душы,я разумела,што калі Бог захоча вырашыць усё інакш,я нічога не змагу паправіць,не зма

гу знайсці лекаў бязсмерця для дачушкі,не змагу не паехаць у бальніцу,не змагу збіць тэмпературу, сабраць усе слязінкі маёй дачушкі...нічога не змагу,Калі не даверу Богу ўсе свае страхі,боязі,цяжкасці....Мне сапраўды цяжка нават зараз пісаць,бо я ўпершыню баялася смерці,смерці маёй дачушкі,бо дзіця гарэла ад высокай тэмпературы...многія скажуць,што ж я так панікавала,гэта ж бывае,гэта ж толькі маленечкая праблемка,тэмпература...і я гэта таксама разумею,таму і кажу,што я аказваецца слабы грэшнік,які не заўсёды ўмее даверыцца Богу!!!!Але які плён прынесла гэтая бяда,я змагла задумацца на тэму даверу,на тэму сваёй недасканаласці,грэшнасці,бо мы часта баімся прызнацца ў тым,што мы не ідэалы,што мы "ой якія яшчэ грэшнікі",часта кажам,як бы гэта смешна не гучала з вуснаў хрысціян, "что все в нашей жизни относительно"АЛЕ не - не адносна,усё канкрэтна і ясна ў законе Божым,гэтыя словы мы кажам,каб апраўдаць сябе,каб паправіць Божыя загады на сваю карысць:калі любіць бліжняга,дык любіць у любой сітуацыі,а не тады, калі нам гэта прыемна,калі давяраць Богу, то не толькі ў дачыненні штодзённых не асоба важных спраў,але і тады,калі здаецца,што Бог нешта не так робіць,што мае надта моцна страшныя планы для нас(але не для Яго)...
Ну гэта я да чаго???Проста ёсць шмат рэчаў,спраў,жыццёвых сітуацый,калі нашае бацькоўства на грані смяротнага страху за нашых дзяцей,вялікіх ці малых,не важна:ці то хвароба, ці то ад'езд на вучобу,ці аперацыя,ці здача іспытаў,нават смерць нашых дзетак...Як казала мая знаёмая,у якой сын ад'ехаў вучыцца ў Польшчу:"Каб я Богу не даверыла нашае растанне,адлегласць,немагчымасць абараніць,то я напэўна даўно б пасівела і здурнела ад страху!"
Сапраўды,нам,бацькам, трэба вучыцца давяраць Богу і вучыць нашых дзяцей давяраць Богу,бо яны таксама будучыя бацькі,яны будучыя сведкі веры!!!!!!!!!!!!
Калі вам страшна і не ведаеце як быць далей,скажыце Богу :"Давяраю Табе,не ведаю дзеля чаго так пакутую,чаму мне так страшна за маіх дзяцей,але падрыхтуй маё сэрца да цяжкасцей,агарні мяне спакоем,дай сілы паверцыь у Тваю моц і волю...цяпер я замаўкаю,а Ты гавары са мной,Божа,гавары са мной,не маўчы!Я ўвесь Твой!!!!"

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 232 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091