БАЦЬКОЎСТВА
Хвала Хрысту,мае дарагія!!!!!!!!!!!!!Сёння хачу прадставіць вашай увазе казку,якую не так даўно напісала.Яе можна чытаць і дзецям і дарослым,хацелася мне перадаць у гэтай казцы любоў да бліжняга і вялікі давер да Бога,спадзяюся,што ў мяне гэта атрымалася...)я думаю,што ў наш час не хапае хрысціянскіх казак, з урыўкамі са Святога Пісання ды на роднай мове)))Прыемнага вам агляду!!!!)))
Показать полностью..
Скандынаўскі швэдар
(казка)
Вігілійны вечар,Куцця,Пастэрка,дарога да дому,сн
яжкі,упрыгожаныя елкі,гарбата з лімонам і цёплы і ўтульны ложак,які чакаў 10-гадовага Алеся...А наш Алесь так прасіў Бога,каб Той замовіў слова да Св.Мікалая,каб атрымаць у падарунак скандынаўскі швэдар з нацыянальнымі ўзорамі,аленямі і сняжынкамі...ён такія ў фільмах бачыў.
Пад коўдрай разліваецца цяпло,павекі становяцца цяжкімі,Алеся змарыў сон...
Дзіўны сон ці то праўда,але сустрэўся Анёл Алесю ў яго пакоі і кажа: -Хочаш у ноч Божага Нараджэння мы з табой павандруем?
- Хачу,канечне,-адказаў здзіўлены хлопчык.
І неверагодна- яны апынуліся ў заснежаным лесе,дзе пахла елкай і трашчаў мароз.
-Вось бачыш,якая прыгажосць,якія дзіўныя рэчы стварыў Бог!
-Так!-кажа хлопчык.
-Табе падабаецца?
-Канечне,я люблю прыроду!ОЙ,а вунь якая прыгожая птушка,я яшчэ такіх не бачыў,у яе такая чырвоная грудка!
-Гэта снягір,вельмі прыгожая птушка!А вось паглядзі ў якім прыгожым убранні дрэвы!
-Сапраўды.Як хораша!Як мне добра з табой,Анёл!
-І мне з табой добра!Але нам трэба працягваць нашае падарожжа.Ляцім далей!
...І вось яны ў нейкім невядомым для Алеся будынку:у ім шмат дзяцей,яны не такія жвавыя і вясёлыя,як яго аднагодкі.Каля іх мітусяцца людзі ў белых халатах.І ў карыдоры стаіць сціплая елачка,без падарункаў...
-Дзе мы?-спытаў збянтэжаны хлопчык.
-Мы, на жаль, у бальніцы,тут ляжаць цяжкахворыя дзеткі...(у іх рак).І для іх галоўнае- гэта падтрымка родных,малітва і добрыя ўражанні.Ты б хацеў ім дапамагчы?
-Хацеў бы,але чым я змагу ім дапамагчы?...
-Гэта ты потым зразумееш!Галоўнае,памятай пра іх ў малітве,а Бог паспрыяе табе!
...-Сынок,уставай,трэба ісці ў Касцёл,а яшчэ трэба паспець паснедаць і заглянуць пад елачку,можа,там ёсць падарункі!)-прамовіла шчаслівая мама.
Алесь стралой паляцеў да елкі,а там на яго шчасце ляжаў скандынаўскі швэдар,пра які ён так марыў,як у фільмах...радасці не было канца!Але праз хвіліну хлопчык замаркоціўся і спахмурнеў.
-Што з табой?Табе не падабаецца падарунак?Ты ж Св.Мікалаю пісаў,што хочаш швэдар?Я цябе не разумею?...
-Матулечка,я хацеў....але там...у бальніцы хворыя (на рак)дзеці,у якіх пад елачкай няма падарункаў,а я тут...шыкую,радуюся швэдару...Неяк несправядліва!-выпаліў Алесь.
-Хм...Сынок,як добра,што ты думаеш не толькі пра сябе,але і пра іншых!А давай мы пашлем салодкія падарункі дзецям прам у бальніцу,каб і яны пацешыліся,як і ты?!
-Клас,давай!Толькі я і швэдар хачу паслаць,ім ён большую радасць прынясе,чым мне,-узрадаваўся хлопчык.
Ды можа, у іх гэта апошні год,калі яны змогуць адчуць радасць ад падарункаў!-сумна дадаў Алесь.
-Сынок,ты ў мяне самы лепшы!Так і зробім!Ну а зараз снедаем і едзем ў Касцёл,бо тата чакае нас ужо ў гаражы.
Пасля Касцёла,вечарам,Алесь і ўся яго сям'я малілася перад сном,калі яны скончылі малітву,Алесю захацелася пагартаць Біблію.І на адной з старонак быў закладзены абразік з выявай Анёла.Хлопчык захацеў пачытаць урывак з Бібліі,дзе ляжаў абразік.І вось,што яму давялося прачытаць:
Таму кажу вам:не турбуйцеся аб жыцці вашым, што есці і што піць,ні аб целе вашым,у што апрануцца.Ці ж не большае жыццё за ежу,а цела - за вопратку?Паглядзіце на птушак нябесных:яны ні сеюць,ні жнуць,ні збіраюць у засекі, і Айцец ваш Нябесны корміць іх.Ці ж вы не больш вартыя за іх?І хто з вас, турбуючыся,можа дадаць свайго росту хоць на адзін локаць?І аб вопратцы навошта турбуецеся?Паглядзіце на палявыя лілеі,як яны растуць:ні працуюць,ні прадуць.Кажу вам,што нават Саламон ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так,як адна з іх.Калі ж палявую траву,якая сёння ёсць,а заўтра будзе кінута ў печ,Бог так апранае,ці не намнога больш вас,малаверныя?Таму не турбуйцеся і не кажыце:"Што нам есці?"або"Што піць?",або"У што апрануцца?"Бо ўсяго гэтага шукаюць язычнікі.А ваш Айцец Нябесны ведае,што вы маеце патрэбу ва ўсім гэтым.Шукайце найперш Валадарства Божага і справядлівасці Ягонай,а гэта ўсё дадасца вам.Таму не турбуцеся аб заўтрашнім дні,бо заўтрашні дзень патурбуецца сам за сябе.Хопіць кожнаму дню свайго клопату."(Мц6,25-34)
Прачытаўшы гэта,Алесь паглядзеў на абразік,усміхнуўся Анёлу і сказаў:
- А я не забыўся,Анёл!А Бог сапраўды паспрыяў!






