БАЦЬКОЎСТВА
Крыжовы шлях сямейнага жыцця (працяг)
Прыпынак 8
Показать полностью..
Езус суцяшае ерузалемскіх жанчын
Езус кажа: “Не плачце па мне, а плачце па дзецях вашых!”
Не, Езус не хацеў нікога пакрыўдзіць гэтымі словамі. Проста Ён нагадаў жанчынам, што іх дзеці патрабуюць іх ласкі, іх суцяшэння, іх прабачэння. Без бацькоўскай апекі і прабачэння дзеці становяцца абыякавымі да жыцця, безнадзейнымі, благімі, праблемнымі… Часта плачам у храмах, пілігрымках, молім, канькаем: “Чаму ў мяне та
кія дзеці?” – а потым самі сабе адказваем: “Я ўжо не ведаю, што рабіць, каб іх навярнуць, змяніць!Я зрабіла ўсё, што змагла!” Але ці ты лічылася з дзецьмі, калі яны хацелі ўзяць маленькае кацянё з вуліцы, ці ты з'ездзіла з імі ў паход ці пілігрымку замест таго, каб купіць яму мабільнік, ці ты малілася за іх кожны дзень і разам з імі, ці ты хоць раз прасіла ў іх прабачэння, бо не толькі дзеці павінны прасіць прабачэння, але і бацькі…
Не думайце, што вы зрабілі ўсё, што змаглі, яшчэ ёсць шмат рэчаў, якіх вы не зрабілі разам. А перш наперш вы павінны прабачыць іх, што яны такія, што не хапіла ім вашага сэрца і часу, вашай малітвы і любові. Разбіцеся ў ляпёшку, але зрабіце сваіх дзяцей шчаслівымі ў дабрыні Божай!!!