БАЦЬКОЎСТВА
Халодны хлеў быў Тваёй хатай
І ручкі мерзлі ў Цябе.
Ты бачыў з неба позірк Таты,
Показать полностью..
Ты нарадзіўся для мяне.
На небе зоркі абвяшчаюць
Твой першы дзень, Тваю хвалу.
І дзеці зорачку чакаюць,
Каб паказаць любоў сваю!
Святло ад свечкі прамяніцца,
Яловы пах, дзяцей гульня...
-Ну толькі б нам нічога не забыцца!-
Збіраецца ў касцёл мая сям"я...
Прыгожая сукенка ў матулі,
Яскравая ўсмешка на вачах.
Гасціць прыедзе наш дзядуля...
Любоў цяпліцца ў дамах...
А тата змайст
раваў стаенку Немаўляці-
Красуецца ў пакоі для дзяцей.
Святочны стол рыхтуе маці,
Чакаем з радасцю гасцей!
У дворыку снегавіка зляпілі,-
Цікавая гульня і смех дзіцячы.
Аж сябра ў будцы пабудзілі,
Пачулі моцны брэх сабачы...
Святочны дзень, любоў Твая!-
Святыні поўняцца людзьмі...
І дружна ў Касцёл збіраецца сям"я,
О Езу мой, любоў ад нас прымі!!!
2008год