БАЦЬКОЎСТВА. Малітва для сужонкаў

( 1 Vote )


БАЦЬКОЎСТВА

Малітва для сужонкаў

ДАЎ НАМ ЛЮБОЎ
Показать полностью..

Пане, Ты даў нам любоў.
Кахаем адзін аднаго і з"яўляемся шчаслівымі настолькі,
наколькі з"яўляемся шчаслівымі,кахаючы Цябе.
Твая любоў ёсць у нас саміх.
Часам наша любоў блукае...
Вельмі просім Цябе аб дапамозе ва ўтрыманні нашых абавязкаў
Тваёй любові ў нас,сумленнасці і вернасці
і ўзаемнага адшукання сябе .
Не дазволь,каб нашыя ўчынкі любові
былі выразам нашага самалюбства.
Не абараняй нас перад цяжкасцямі любові,але пера

сцерагай,
калі выстаўляем на пробу тваю вытрываласць.
Табе ахвяруем наш запал, сілы нашай любові,
свядомасць нашага сужэнскага паклікання.
Ведаем,што мы моцныя нашай верай у Цябе,
бо ты і ёсць Любоў.
Ты сам будзь нашым Айцом і Айцом нашых дзяцей.

Маці Божая і наша Маці!
Хочам жыць, углядаючыся ў Тваё святое паслушэнства
наконт волі Айца.
Табе давяраем нашую любоў.
Няхай кожны яе ўчынак будзе адбіткам
Тваёй вернай любові да Бога і да людзей у Езусе Хрысце.
Дай нам Духа Святога,
калі адчуем сябе слабымі і самотнымі.
Маці!Будзь заўсёды блізка да нас і нашай любові.

(Ананім)

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 261 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091