БАЦЬКОЎСТВА
Хвала Хрысту,мае дарагія!!!!!!Ідзе дождж...але настрой у мяне цудоўны,хоць і няма снегу, бо перажываю радаснае чаканне Збаўцы, у парафіі прайшлі рэкалекцыі,вельмі цудоўна было і с такой цеплынёй і любоўю прашлі тры дні супольных малітваў!Чакаем Свята.....Адвэнт,усё наша жыццё Адвэнт,мы ўвесь час чагосьці чакаем,а ле як цудоўна,што ёсць такі адрэзак часу,дзе мы нагадваем сабе,каго сапраўды трэба чакаць - Езуса!!!
Показать полностью..
Сёння хачу паразважаць над тэму "Недахоп любові
ў бацькоў"Чаму ўзяла гэту тэму?А таму што на сабе і на сваіх блізкіх адчула гэты недахоп,які нясе за сабой вялікія псіхалагіныя траўмы,ужо з дзяцінства вельмі важна быць умілаванай дачкой ці сынам...я не кажу пра распешчванне дзяцей,а кажу менавіта пра сапраўдную любоў да сваіх блізкіх!!!Часта мы саромеемся паказаць сваю любоў не толькі суседзям,сябрам,чужым людзям,але і сваёй сям"і,нам сорамна адчыніць сваё сэрца мужу,дзецям!Гэта вялікая памылка,калі мы кажам(асабліва падчас спрэчкі):я цябе так люблю,а ты гэтага не заўважаеш,не бачыш,можа гэта не заўсёды бачна,але ж я так цябе люблю...!плачам пасля гэтых слоў,крыўдзімся,не гаворым адзін з адным...Але калі вашай любові не бачаць ва ўчынках,то яе сапраўды цяжка адчуць,ды тады і не крыўдзіцеся на родных!!!Любоў дзееца ва ўчынках,асабліва гэта важна ведаць і бачыць дзецям.Чамусьці з майго дзяцінства,калі ўспамінаць шчаслівыя моманты,то прыпамінаюцца толькі тыя,дзе я гуляла з бацькамі,дзе мы размаўлялі на цікавыя тэмы,будавалі караблі з падушак,ездзілі на возера,у цырк, у грыбы, успамінаюцца ласкавыя словы,казкі перад сном,проста праведзены разам час,падміргванне таты для мамы,калі тата маму абдымаў,я саромелася,але любіла гэтыя моманты,бо яны былі шчаслівыя і вясёлыя...любіла,калі тата катаў мяне на санках....але ні ў я кім разе мне не ўспамінаюцца купленыя цацкі,ежа,модная адзежа...гэта для мяне не галоўнае і незапамінальнае,таму што любоў я адчувала ва ўчынках любові,сапраўднай любові! Але на жаль успамінаюцца і дрэнныя моманты:калі тата піў,усе мы былі ці то сумныя,ці то злыя...калі мы з мамай ругаліся,калі ў мяне быў пераходны ўзрост,пачула ў свой адарас шмат дрэнных слоў,лаянкі,вельмі гэта мяне хвалюе,баліць...хацелася б, каб мама ў той момант з мудрасцю і паразуменнем ставілася да маіх заскокаў,каб была больш ласкавай...потым нашыя погляды разышліся,калі я пачала актыўна хадзіць у Касцёл,паглыбляць сваю веру,былі і забароны хадзіць у Касцёл,бо яе вера,гэта схадзіць ў Касцёл на святы,паспавядацца і "Давідзэння",для галачкі...я пачала бачыць памылкі ў выхаванні,пачала весці такую як бы барацьбу і вайну з мамай,але як стала падрастаць,то зразумела,што гэтага не трэба рабіць,лепш проста маліцца аб навяртанні...засмучала мяне,што мой позірк на жыццё,маё меркаванне ніколькі не ўлічваўся і мама рабіла заўсёды па-свойму,ніколі не ішла на кампраміс,не прасіла прабачэння,яна і зараз лічыць,што бацькі заўсёды "правы",і прасіць прабачэння ў дзяцей - гэта ненармальна....Мне проста не хапіла Любові,мудрасці і паразумення...Зараз я бачу,што адносіны з мамай вельмі цяжкія..нацянутыя,калі я не буду маўчаць,то мы ўвогуле не будзем мець зносіны...а мне хацелася б прымірыцца глабальна,глыбока, не толькі на словах,але і сэрцам,душой...бачу,што ўсё цягнецца з дзяцінства,уся боль ізде з маленства і пераходзіць у праблему дарослага жыцця. Як я радуюся,калі дочкі ў сем"ях ладзяць са сваімі матулямі,яны для іх лепшыя сяброўкі...мне б таксама так хацелася,малюся аб гэтым...Стараюся ісці на кампрамісы,не заўважаць многіх рэчаў,словаў у мой адрас,але калі не адчуваеш яўнай любові,ва ўчынках,словах,то цяжка яе адчуць у сэрцы,там,у глыбіні душы....пішу і плачу....Мама,прабач,калі я цябе калі-небудзь пакрыўдзіла,я хачу прымірыцца,каб ніколі не было ў нас непаразумення................я таксама не анёл,таму ёсць за што папрасіць прабачэння...!проста зразумей,што мне цяпер цяжка выказваць сваю любоў ў словах і ўчынках да цябе,бо я не адчула яе з твайго боку,я не навучылася даваць любоў,а хто ж мяне навучыць,калі не мама,ты...Толькі Бог дапамагае не быць зусім акамянелай і старацца даваць любоў!Цяпер ёсць дачушка,якой я стараюся даць усю сваю любоў,пяшчоту,час,гульні,сябе...галоўнае - я хачу,каб яна гэтую любоў адчувала ўсім сваім сэрцам!!!
Дзякуй Богу,што мой тата ўжо не п"е,навярнуўся на шлях Божы і ў нас з ім вельмі цудоўныя ўзаемаадносіны,тата мяне вельмі добра разумее,яму нават сакрэт даверыць можна...)Бог міласэрны і дае шмат ласк!!!
Дарагія бацькі,не шкадуйце часу на сваіх родных,асабліва на мужа і дзяцей,часцей размаўляйце адзін з адным,выказвайце словы любові,абдымайце адзіна аднаго,дарыце цяпло і пяшчоту,пацалункі!!!!І тата і мама павінны паказаць дзецям ў сваіх учынках любоў,мудрасць,сталасць розуму!У сям"і павінна быць атмасфера любові і павагі адзін да аднаго!!!!А яшчэ вельмі важна:калі вы ў глыбіні сэрца адчуваеце сваю віну перад дзецьмі,то не саромцеся і папрасіце ў іх прабачэння,гэта будзе таксама вялікі знак любові і пашаны да сваіх дзетак,яны стануць вас больш паважаць,будуць з вамі салідарныя,яны будуць вас больш разумець(што вы таксама слабыя людзі і не заўсёды атрымліваецца быць добрым).А яшчэ маліцеся аб дары Любові,каб Добры Бог дапамагаў любіць нашых родных!!!Любіце адзін аднаго ў Езусе Хрысце!!!
Ваша Вікторыя)))