І зноў на нашай старонцы добрая навіна - цяпер кожную пятніцу на старонцы руху можна будзе знайсці унікальныя фоторэпартажы з кухні кулінарнага блогера ТАЦЦЯНЫ ГРЫЦКЕВІЧ. Сёння для многіх гаспадынь посны стол - гэта тэма вельмі актуальная. У кнігарнях ёсць кулінарныя кнігі з поснымі стравамі, але, на жаль, у сваёй большасць рэцэпты у іх складаныя, а інгрэдыенты даволі каштоўныя. У перспектыве хочам з Таццянай падрыхтаваць для выдання кнігу , якая будзе ўключаць максімальная простыя рэцэпты посн
ых страваў. Не ведаем колькі часу на гэты праэкт спатрэбіцца, але маем надзею што ў хуткім часе на фэсце у Буцлаве кожная гаспадыня такі дапаможнік зможа набыць. Таму справа гэта можа аказацца ў выніку карыснай не толькі для сямей нашага руху, але і наогул для усіх каталікоў. !Подробнее І вось я зноў звяртаюся да вас, дарагія наведвальнікі старонкі руху, з просьбай падтрымаць нашага новага аўтара! Ведаю, што у кожнай гаспадыні ёсць некалькі сваіх "кулінарных таямнічак", якія могуць вельмі дапамагчы нашай Таццяне прыгатаваць сапраўды смачныя посныя стравы. Давайце дзяліцца сваімі "таямнічкамі" і рэцэптамі фірмовых страваў! Тое што для нас штодзеннасць - для кагосьці можа стаць сапраўдным адкрыццем! Таксама прашу аб асаблівай малітоўнай падтрымке для Таццяны, каб не толькі ўсё ў яе атрымалася ў гэтым праэкце, але і ў асабістым жыцці. Таццяна пакуль не замужам, таму у знак падзякі за яе працу прашу ўсе сем/'і памаліцца ў гэту нядзелю падчас Сямейнага вяночка аб тым, каб на яе шляху сустрэўся добры хлопец.