СЯМ'Я КІЕВІЧ

( 6 Votes )

Ілля і Алена

48_familiarity5 МЫ ПАЗНАЁМІЛІСЯ з дапамогай сайта знаёмстваў у Інтэрнэце. Спачатку была перапіска, потым доўгія тэлефонныя размовы, першая сустрэча. Праз некаторы час я, Алена, прывяла Іллю ў Касцёл. Яму, з праваслаўнай сям'і, спачатку было вельмі цяжка. Мы пачалі разам маліцца, разам хадзіць у касцёл.

І ЎЖО ПРАЗ год МЫ ЗРАЗУМЕЛІ, што хочам пражыць разам усё жыццё.

І 26 ліпеня 2008 года УЗЯЛІ ШЛЮБ у парафіі Адведзінаў Насвяцейшай Панны Марыі ў Ганцавічах. Праз месяц пасля шлюбу мы прынялі ўдзел у пешым паломніцтве ў Лагішын, дзе прасілі ў Маці Божай Лагішынскай апекі і Божага благаслаўлення.

РАЗАМ МЫ ЎЖО 6 год.

А САМЫМ ЦУДОЎНЫМ МОМАНТАМ НАШАГА СУМЕСНАГА ЖЫЦЦЯ стала нараджэнне нашых дзетак Канстанціна і яшчэ зусім маленькай Ганны.

ДА СУПОЛКІ EQUIPES NOTRE-DAME МЫ ДАЛУЧЫЛІСЯ адразу пасля шлюбу дзякуючы ксяндзу Алегу Шпецю.

І СЁННЯ МЫ МОЖАМ ЗАСВЕДЧЫЦЬ, што дзякуючы суполцы нашае жыццё змянілася. Мы вучымся жыць па Божых законах, чытаць Біблію і разам маліцца. Вельмі рады таму, што ў нас ёсць магчымасць крочыць па жыццёвай дарозе разам з Богам.

ІНШЫМ СЕМ'ЯМ НАШАЙ СУПОЛКІ МЫ ЖАДАЕМ Божага благаслаўлення і ўсіх патрэбных ласкаў!

Хвала Пану!

48_familiarity548_familiarity548_familiarity548_familiarity548_familiarity5

 

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 132 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091