СЯМ'Я ЗУБІК

( 5 Votes )

Андрэй і Ганна

41_familiarity4 Хвала Пану!

НАША ГІСТОРЫЯ ПАЧАЛАСЯ амаль 9 гадоў таму. Я, Ганна, прыехала з маленькага горада Гродзенскай вобласці ў горад Баранавічы паступаць ва універсітэт разам са сваёй сяброўкай, якая тут ужо вучылася і наведвала касцел Св.Зыгмунта. Пасля ўступных экзаменаў яна прывяла мяне ў касцёл і пазнаёміла з моладдзю. Вось там я і звярнула ўвагу на хлопца, які быў на некалькі гадоў старэйшы за мяне, даволі вясёлы і прывабліваў сваімі прыгожымі вачыма. Але ён не звяртаў на мяне асаблівай увагі. Прайшло некалькі месяцаў, я ўжо была студэнткай-першакурсніцай, якая імкнулася старанна вучыцца і не забіваць сабе галаву хлопцамі. Як і раней прыходзіла ў той самы касцёл, праводзіла час з моладдзю. І вось у адзін дзень нешта здарылася: гэты хлопец пачаў аказваць мне знакі павагі, праводзіў да дому. Як ён сам потым расказваў, у яго адкрыліся вочы і пачаў заўважаць тое, што не бачыў раней. Вось так мы і пачалі сустракацца. Андрэй цярпліва чакаў амаль 5 год пакуль я вучылася, таму што я для сябе вырашыла , што спачатку трэба скончыць вучобу, а потым ужо думаць пра шлюб і сям'ю.

21 жніўня 2010 года МЫ ЎЗЯЛІ ШЛЮБ у тым самым касцёле Св. Зыгмунта, які нас злучыў. Верым, што гэта не выпадкова, што сам Пан Бог адкрыў нашыя сэрцы адзін да аднаго.

Амаль адразу пасля шлюбу мы даведаліся пра суполку END, пачалі сустракацца з іншымі семьямі, вучыцца разам маліцца, праслаўляць Пана і дзякаваць Яму за тое шчасце, якім Ён нас адарыў. 2 гады таму МЫ ПРЫНЯЛІ КАРТУ END, гэта падзея яшчэ больш наблізіла нас да Пана Бога і адзін аднаго.

САМЫМ ЯСКРАВЫМ МОМАНТАМ ДЛЯ НАШАЙ СЯМ'І стала нараджэнне нашага сына Мацвея, які ўжо 3 гады нас радуе і кожны дзень нагадвае аб тым благаслаўленні і ласках, якія мы атрымалі ад Пана Бога. А ўжо зусім хутка мы чакаем нараджэння другога дзіцяці.

Дзякуем Пану за атрыманыя ласкі і верым , што наша сям'я зможа стаць добрым прыкладам хрысціянства для іншых сем'яў.

Хвала Пану!

41_familiarity441_familiarity441_familiarity441_familiarity4

 

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 152 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091