СЯМ'Я ДОЎНАР

( 5 Votes )

Франц і Алена

13_familiarity1 МЫ ПАЗНАЁМІЛІСЯ у снежні 2003 года на Дні нараджэнні Аленінага крэсніка. Нас пазнаёмілі наўмысна. Я (Алена) думала, што гэта чарговы хлопец, якога я больш не ўбачу. Месца знаёмства было маёй тэрыторыяй, а Франак быў вельмі ціхі і сарамлівы. Але перад Новым Годам Франц патэлефанаваў і запытаў дазволу завітаць у госці сустракаць разам Новы Год. З таго часу мы пачалі сустракацца.

І ЎЖО ПРАЗ 5 месяцаў МЫ ЗРАЗУМЕЛІ, што гэта наш лёс І УЗЯЛІ ШЛЮБ 28 жніўня 2004 года ў касцёле Св. Ганны ў Дзяржынску. У той час, разам з Аленай жыла яе стрыечная сястра (яна была дружкай падчас шлюбу) з маленькай дачкой. Падчас шлюбу, гэтая дзяўчынка амаль што не адыходзіла ад Алены. І праз нейкі час мы даведаліся пра пагалоску: што Франак узяў жанчыну з дзіцем.

РАЗАМ МЫ ЎЖО 10 гадоў І ЗА ГЭТЫ ЧАС у нас нарадзілася трое цудоўных дзетак.

А САМЫМ ЦУДОЎНЫМ МОМАНТАМ НАШАГА СУМЕСНАГА ЖЫЦЦЯ было аднаўленне шлюбнай прысягі на дзесяцігоддзе сумеснага жыцця.

ДА СУПОЛКІ EQUIPES NOTRE-DAME МЫ ДАЛУЧЫЛІСЯ восенню 2007 года, першы раз у Дзяржынску, а затым у Энергетыку, дзякуючы Паўлу Ляшковічу і пілатуючай пары: Вользе і Станіславу Дзямянкам. Пасля Імшы да нас падыйшлі знаёмыя і папрасілі застацца, сказалі: "Трэба пагаварыць".

І СЁННЯ МЫ МОЖАМ ЗАСВЕДЧЫЦЬ што наша духоўнае жыццё стала больш насычаным, а сямейныя адносіны больш гаманічнымі.

ДЭВІЗ НАШАЙ СЯМІ: "Крочым па жыцці разам з Богам!"

І МЫ УПЭЎНЕНЫ, што у нас усё атрымаецца!!!

ІНШЫМ СЕМЯМ НАШАЙ СУПОЛКІ МЫ ЖАДАЕМ моцнай веры і духоўнага ўзрастання!


13_familiarity113_familiarity113_familiarity113_familiarity1

 

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 180 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім сектарам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

life :) (025) 759 13 62
МТС (029) 570 48 45
Vel.: (029) 968 26 06
Чакаем навіны на um5@tut.by