Мы – сям’я Меляшкевічы, Таццяна і Мікалай! У нас тры цудоўныя дачушкі: Марыя, Алеся і Крысціна. Пан Бог адарыў іх блакітнымі вачыма і светлымі валасамі. Прыгажунні!
Але вернемся на 8 гадоў назад...
Касцёл Святой Ганны ў Дзяржынску. Я, Таццяна, прыходжу сюды з бабуляй на Святую Імшу. Мікалай, міністрант, дапамагае ксяндзу. Хлопец выглядвае і шукае вачыма тую, якая ўжо некалькі месяцаў не дае спакою сваёй прыгажосцю. Дзяўчына, няведаючы таго раптоўна адчувае на сабе позірк хлопца і ёй становіцца няўтульна. Ужо праз некалькі тыдняў Мікалай выпытаўшы нумар мабільнага ў брата яго каханай (які браў сакрамант шлюбу ў гэтым касцёле) тэлефануе, на што тая кажа: ,"Ну, нарэшце!!!"
І пачынаецца прыгожая пара’…
Менш, чым праз год мы бяром сакрамант шлюбу ў гэтым жа касцёле Святой Ганны. І ВОСЬ УЖО 8 ГАДОЎ МЫ РАЗАМ!
Дзякуем Пану Богу за нашу сям’ю, за бязмежную любоў Яго да нас, якую мы на сабе адчуваем. Дзякуем за ўсе радасці, смутак і боль.
САМЫМ ЦУДОЎНЫМ МОМАНТАМ У НАШЫМ СЯМЕЙНЫМ ЖЫЦЦІ (гэта мы зараз зразумелі) - быў дзень, калі нас запрасілі быць у руху ,,Суполкі Маці Божай,,, дзе мы яшчэ больш пазнаем Бога, Яго любоў да ўсіх!
Дзякуем Богу за знаёмства з ветлівымі і шчырымі сем’ямі, цудоўнымі святарамі. Хочам дзяліцца гэтай радасцю і любоўю, таму запрашаем усіх, хто хоча крочыць за Езусам, хто жадае сваім дзецям добрай будучыні і апекі Найсвяцейшай Маці – Марыі! Дзякуем усім тым, хто запрасіў нас у рух і працаваў з намі і працягвае працаваць ВОСЬ УЖО ВОСЬМЫ ГОД.
УСІМ СЕМ’ЯМ ЖАДАЕМ: любіце, шануйце, уступайце і прабачайце адзін аднаму! Выбаўляйцеся ад моцнага граху – гардыні! Ведаем, як гэта няпроста, бо самі змагаемся са сваімі цяжкасцямі. Але памятайце, што Езус заўсёды з намі і аддаў за кожнага з нас жыццё, каб мы ," любілі адзін аднаго, як Ён палюбіў нас!"
ДЭВІЗ НАШАЙ СЯМ’І: ,,ВЕР У ПАНА ЕЗУСА, І ЗБАВІШСЯ ТЫ І ДОМ ТВОЙ!!!”
Да сустрэчы! Хвала Пану!
Каментары
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу