МАРАФОН КАМЕНТАРЫЯЎ

( 1 Vote )

Сябры! У нашых сем'ях Бог жыве! І аб гэтым сення ведае ўся Беларусь! Дзякуем вам за гэта гучнае и моцнае сведчанне, якое усе мы разам прынеслі ў Будслаў!

І сёння, дарагія пілігрымы, прыміце шчырыя словы падзякі за вашу адкрытасць і смеласць, шчырасць і здаровы хрысціянскі аптымізм!

Штосьці ў гэтым годзе атрымалася, штосьці не... Але мы прайшлі гэты шлях разам!
Амаль у самым пачатку пілігрымкі у нас упала гітара і парваліся струны, але мы спявалі як маглі!
Садочак, у якім мы планавалі зрабіць прыпынак вырвалі з карэннем, але на новым месцы мы змаглі быць бліжэй адзін да аднаго!

Трошкі затрымаўся абед, але калі б яшчэ паспрабавалі супчык з дажджом!

Але мы з Божай дапамогай дайшлі! Усе разам! Святары, бабулі і дзядулі, маці і таты, моладзь і дзеці! І запрашаем вас сення прыняць удзел у нашым традыцыйным марафоне каментарыяў! Знайдзіце, калі ласка, некалькі хвілін на тое, каб падзяліцца тым што адчуваеце на сэрцы!

Уся каманда сямей і святароў, якая прынімала ўдзел у арганізацыі пілігрымкі ў гэтым годзе, адкрыта на крытыку, але няхай яна будзе пазітыўнай! Няхай вашы заўвагі прыляліць у каментарыі да гэтага запісу ў выглядзе ідэй і прапаноў на будучы год!

Ведаем, што ўсе людзі ,якія дакрануліся да арганізацыі гэтай справы, зрабілі ўсё ад чыстага сэрцы і надзеяй падарыць усім пілігрымам успаміны, якія будуць грэць сэрца яшчэ цэлы год!

Чакаем вашы каментарыі! І... ведаеце... У нашых сем'ях Бог ЖЫВЕ, ЖЫВЕ, ЖЫВЕ!
І яшчэ адзін раз... У нашых сем'ях Бог ЖЫВЕ, ЖЫВЕ, ЖЫВЕ!
Ну, і каб ужо дакладна ўсе ведалі... У нашых сем'ях Бог ЖЫВЕ, ЖЫВЕ, ЖЫВЕ!!!!!!!

 

 

 

 

 

 

 

Каментары   

 
0 #4 Аліна 2016-07-15 20:02
Яскравае сведчанне сям'і Голуб можна знайсці тут: https://vk.com/equipes_notre_dame?w=wall-17548739_1855%2Fall
Цытаваць
 
 
0 #3 Аліна 2016-07-15 20:00
Цудоўную аповед пра тое, якую ролю грае у жыцці удзел у пілігрымцы для сям'і Пенталь, можна пачытаць тут: https://vk.com/?w=wall-17548739_1834%2Fall
Цытаваць
 
 
0 #2 Аліна 2016-07-15 19:58
Водгук сям'і Тарасевіч можна пачытаць тут: https://vk.com/?w=wall-17548739_1820%2Fall
Цытаваць
 
 
0 #1 Аліна 2016-07-15 19:57
Каментарыі, якія сем'і-пілігрымы пакінулі ў групе УКантакце можна праглядзець тут: https://vk.com/equipes_notre_dame?w=wall-17548739_1825%2Fall
Цытаваць
 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 92 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

+375333829439