25 чэрвеня адбыўся Дзень Сектара, які супаў у гэтым годзе з вялікай урачыстасцю ў Нясвіжы – 410-годдзем касцёла. У 9 гадзін раніцы сем’і руху “EQUIPES NOTRE – DAME” сабраліся ў парафіі Божага Цела ў Нясвіжы. Пасля прывітання ўсіх удзельнікаў руху адказнай парай Андрэем і Людмілай, распачалася канферэнцыя айца Эрвіна, у якой былі закрануты самыя важныя пытанні сямейнага жыцця. Затым адбылася Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, споведзь. Удзельнікі руху “EQUIPES NOTRE – DAME” мелі цудоўную магчымасць паўдзельнічаць у Святой Імшы, якую цэлебраваў Яго Эксцэленцыя Арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Пасля Імшы адбылася ўрачыстая працэсія па Нясвіжу, у якой прынялі актыўны ўдзел нашы сем’і.
18 чэрвеня 2011 года ў Нясвіжы, у доме сясцёр, адбылася сустрэча сем’яў руху “EQUIPES NOTRE – DAME”. На гэту сустрэчу былі запрошаны сем’і з парафіі Божага Цела, якія маюць жаданне праслаўляць Бога і жыць паводле Яго запаведзяў. Маем надзею, што ў Нясвіжы ўзнікне новая экіпа сем’яў.
Хвала Пану за такія моцныя ў веры сем’і і за ксяндзоў, якія з імі працуюць.
5 чэрвеня адбылася сустрэча экіпы Сектара ў Негарэлым. Такія сустрэчы традыцыйна праводзяцца ў канцы фармацыйнага года. На сустрэчы прысутнічалі 4 ксяндзы і 5 сямей. Сумесна с духоўнымі дарадчыкамі былі абмеркаваны пытанні правядзення рэкалекцый, выпуска Ліста. Паднімаліся пытанні пілатавання, распаўсюджвання руху на Беларусі, перакладу тэм для працы ў наступным фармацыйным годзе. Асаблівая ўвага ўдзялялася святкаванню Дня Сектара, які супаў у гэтым годзе з вялікай урачыстасцю ў Нясвіжы – 410-годдзем касцёла.
28 мая 2011 года адбылася ІХ пілігрымка сем'яў у польскім горадзе Торунь. Праграма дня была вельмі насычанай і плённай. Адказная пара Польскага рэгіёна Майя і Лешек горача павіталі ўсіх удзельнікаў пілігрымкі. А ўсяго прыняло удзел больш 140 сем'яў з Польшчы, Францыі і Беларусі. Рух "EQUIPES NOTRE - DAME" на Беларусі, прастаўлялі 5 сем'яў і ксёндз Андрэй Сіповіч.
"…Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для сваіх душаў..." (Мц. 11:29)
1 - 3 красавіка 2011 гада ў Баранавічах прайшлі рэкалекціі " Ціхі ды пакорны сэрцам". Праводзілі духоўныя практыкаванні кс.Чэслаў Куцмеж і кс.Эрвін Вячорак, якія імкнуліся данесці ды сужэств, важнасць набыцця дабраты і пакорнасці, у барацьбе з ганарыстасцю.
Тэма вельмі важная для нашых сужэнств, бо сустракаецца шмат цяжкасцяў у выкананні абавязкаў, якія выкладзены ў Карце END. І адной з такіх цяжкасцяў з'яўляецца наша ганарыстасць.

2 красавіка 2011 года ў касцеле св. Сымона і Алены ў г. Мінску прайшла практычная канферэнцыя па пытаннях абароны годнасці чалавечага жыцця пад назвай “Захаваем жыццё”. На ёй былі разгледжаны з розных бакоў праблемы абароны жыцця. Нашы сумесныя намаганні павінны прынесці добры плён на нашай зямлі, а сапраўдныя хрысціянскія сямейныя каштоўнасці павінны быць моцнымі.
13 сакавіка ў цэнтры CARITAS п. Ляскоўка, святары ордэну Місіянераў Святой Cям’і (MSF) правялі аднадзённыя рэкалекцыі – “дыялог сужонкаў” . Рэкалекцыі павінны былі пачынацца ў пятніцу, але нажаль перанос працоўнага дня на 12 сакавіка не дазволіў збыцца планам.
Але не гледзячы на ўсе перашкоды, раніцаю у нядзелю ў цэнтры CARITAS сабралася 17 пар, былі таксама госці з Польшчы кс. Адам MSF і пані Анна.
"Ідзі за Мною"- гэтым заклікам Ісус Хрыстос звяртаецца да кожнага з нас, да кожнай сям'і, запрашаючы адкрыць нашы сэрцы для Яго любові, сведчыць пра Яго. "Бо дзе двое ці трое сабраны ў імі Маё, там Я сярод іх"( Мц 18, 20 ). Заснавальнік руху айцец Кафарэль пісаў: "Рух "Equipes Notre - Dame"- рух актыўных людзей.
|
|
|
Старонка 53 з 54 |