23 кастрычніка ў Салігорску адбылася сустрэча сем'яў. На якой таксама прысутнічаў ксендз Собэслав Томала. Сустэча распачалася у капліцы, дзе нашыя сем’і спевам і малітвай аддалі пашану Маці Божай Ружанцовай. Потым сустрэча працягнулася у сальцы пры касцеле, дзе сем’і маглі паразмаўляць на тэму сустрэчы і падзяліцца штодзеннымі клопатамі і дасвядчэннямі са свайго жыцця. Мы вельмі цешымся, што да нас далучыліся новыя дзве сям’і, маем надзею, што яны застануцца надалей. Вядома, сустрэчы праходзяць у нас яшчэ не так дасканала, як хацелась бы, але мы маем намер узрастаць і вельмі просім аб малітве за нашу суполку.
Удзельнікі руху “EQUIPES NOTRE – DAME” мелі магчымасць прыняць удзел у V Нацыянальнай пілігрымцы сем’яў, якая адбылася 15 кастрычніка 2011 года ў мінскай архікатэдры. На малітоўную сустрэчу пад дэвізам «Сям’я — праца і святкаванне» прыехала шмат сямей з усіх дыяцэзій краіны.
16 кастрычніка 2011 года адбылася сустрэча сем’яў. На сустрэчы сямей таксама прысутнічалі: ксёндз Андрэй Сіповіч і ксёндз Пётр Шарко. Сустрэча была плённай. Прысутныя мелі магчымасць паразмаўляць паміж сабой, памаліцца, паслухаць Слова Божае, знайсці адказы на свае пытанні.
Усе разам дзякавалі Богу, прасілі прабачэнне за свае нядобрыя ўчынкі, маліліся ў інтэнцыях удзельнікаў руху “EQUIPES NOTRE – DAME”, усіх сямей. Хвала Пану!
У сем'ях нашага руху ізноў папаўненне - увечар 15 кастрычніка ў Таццяны і Мікалая Меляшкевічаў нарадзілася другая дачка - Алеся! Усім рухам сардэчна віншуем і ахінаем малітвай немаўлятка і яго бацькоў. Хвала Пану!
Не сакрэт, што ў кожнай сям’і ёсць праблемы. Рух сужэнскай духоўнасці “Equipes Notre – Dame” створаны для таго, каб сужонкі станавіліся бліжэй адзін да аднаго, тым самым станавіліся бліжэй да Бога, змаглі запрасіць Яго ў свае сэрцы, даверыцца Яму.
9 кастрычніка 2011 года адбыліся сустрэчы ўдзельнікаў “Equipes Notre – Dame” з сужэнствамі Ліды. Яны праводзіліся з мэтай распаўсюджвання руху “Equipes Notre – Dame” на Гродненшчыне.

Душпастэрства Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі запрашае ўсіх удзельнікаў руху “EQUIPES NOTRE – DAME” прыняць актыўны ўдзел у V Нацыянальнай пілігрымцы сем’яў, якая адбудзецца 15 кастрычніка 2011 года ў мінскай архікатэдры. На малітоўную сустрэчу пад дэвізам «Сям’я — праца і святкаванне» запрашаюцца сем’і ўсіх дыяцэзій краіны.
Дзетак у нашым руху стала больш! Ноччу 1 кастрычніка ў Рамана і Марыны Шэлепавых нарадзіўся сын. Наш рух шчыра віншуе бацькоў, с такой цудоўнай падзеяй. Жадаем усіх Божых ласк для дзіцятка і яго бацькоў. Усім рухам злучаемся ў малітве за пашырыўшуюся сям'ю Рамана і Марыны. Хвала Пану!
23 верасня 2011 года адбылася сустрэча сужэнстваў у Баранавічах. Пары ўжо другі год з’яўляюцца ўдзельнікамі руху “EQUIPES NOTRE – DAME”. Маладыя, энергічныя, адкрытыя людзі жадаюць усхваляць і славіць Пана Бога. Хвала Пану за сустрэчу, за духоўных дарадцаў – ксяндза Андрэя, ксяндза Валянціна, якія прысутнічалі на спатканні!
Ад шчырага сэрца хочацца падзякаваць за працу з сем’ямі парафіі кс. Паўлу Врубелю, кс. Богдану Крынскаму. Зараз з сужэнствамі будзе працаваць кс. Валянцін. Жадаем Вам, ксёндз Валянцін, нязгаснага запалу ў служэнні Богу і людзям.
|
|
|
Старонка 51 з 54 |