І дарослыя, і дзеці чакаюць Свята Нараджэння Збаўцы. Вельмі прыемна, што ўсе ўдзельнікі руху “EQUIPES NOTRE – DAME” кожны год традыцыйна збіраюцца разам, каб перажываць вялікую радасць – Божае Нараджэнне.
18 снежня 2010 г. у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ва Уздзе адбылася Вігілійная сустрэча ўдзельнікаў руху “EQUIPES NOTRE – DAME”. У сустрэчы ўдзельнічалі сем’і з розных куткоў Беларусі: Ганцавіч, Баранавіч, Энергетыка, Мінска, Лагойска, Нясвіжа, Клецка, Гарадзеі, а таксама святары і сёстры законныя, адказныя за духоўнае кіраўніцтва руху. Вельмі прыемна, што да ўдзельнікаў руху далучылася многа сем’яў з Узды.