Рэкалекцыі: Ціхі ды пакорны сэрцам

( 0 Votes )

"…Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам,
і знойдзеце спакой для сваіх душаў.
.." (Мц. 11:29)

1 - 3 красавіка 2011 гада ў Баранавічах прайшлі рэкалекціі " Ціхі ды пакорны сэрцам". Праводзілі духоўныя практыкаванні кс.Чэслаў Куцмеж і кс.Эрвін Вячорак, якія імкнуліся данесці ды сужэств, важнасць набыцця дабраты і пакорнасці, у барацьбе з ганарыстасцю.

Тэма вельмі важная для нашых сужэнств, бо сустракаецца шмат цяжкасцяў у выкананні абавязкаў, якія выкладзены ў Карце END. І адной з такіх цяжкасцяў з'яўляецца наша ганарыстасць.

Мэта духоўных практыкаванняў - спазнаць : хто мы ёсць насамрэч. Усе мы лічым сябе веруючымі людзьмі, ці прынамсі жадаем быць вернікамі , жадаем быць хрысціянамі. І для таго, каб нам правільна развівацца духоўна як хрысціянам, нам неабходна засяродзіцца на некалькіх, найболей важных сферах свайго рэлігійнага, духоўнага жыцця. Сярод іх асабістая малітоўная практыка, чытанне Словы Божага, развага над ім і практычнае падпарадкавенне Слову Божаму і г.д.

Але, для набыцця ўсіх гэтых якасцяў, нам неабходна яшчэ адна, самая прыярытэтная, галоўная якасць - гэта пакора! У нейкім сэнсе без пакоры ні досвед малітвы, ні спазнанні праўды Слова Божага, ні ўзрастанні ў веры немагчымыя.

Пакора з'яўляецца адным з цэнтральных элементаў характару Ісуса Хрыста. жыццём на зямлі, Ісус Хрыстос даказаў, што пакора з'яўляецца найдужэйшым сродкам, якое можа рэальна зрабіць чалавека моцным, здольным перамагаць самыя складаныя праблемы жыцця.

Пакора - гэта ўсведамленне праўды пра сябе. Без самаспакушэння, без падфарбоўкі. Бо пакора ёсць адзіны стан духу, праз якія ўваходзяць у чалавека ўсе духоўныя здольнасці Бога, у тым ліку і каханне. Хто здабыў пакору, той выканаў сваю галоўную маральную задачу, атрымаў галоўную перамогу - перамогу над самім сабой. Святы Залатавуст піша: "Калі не будзе падставы - пакоры, то хоць бы ты адрозніваўся пастом, малітваю, міласцінаю, цнотай ці іншай якою дабрадзейнасцю, усё гэта без пакоры разбурыцца і загіне".

Пакорнасць - гэта вялікая здольнасць чалавека зразумець і прабачыць іншага. Пакорлівы чалавек менавіта на сябе перакладае цяжар з іншага. Ён у першую чаргу судзіць сябе, патрабуе з сябе, з сябе пытае, а іншага прабачае. Ці ж калі прабачыць не можа, то хоць бы спрабуе зразумець іншага чалавека. Пакорны ніколі не плаціць злом за зло, крыўдай за крыўду; не сярдуе, не ўзвышае ў гневе голасу на тых, што грашаць і што крыўдзяць; пакорны, быўшы дакараемым, не дакарае.

Пакора не азначае забітасці, бязвольнасці і бяздум'я. Пакора - гэта ўсвядомленая адмова ад прэтэнзій на сваю перавагу. Пакора гэта сіла, а не слабасць.

Таксама шмат было сказана і пра ганарыстасць, галоўным віноўнікам і крыніцаю ўсіх нашых падзенняў. Але самым горшым для душы плёнам ганарыстасці і суб'ектывізму з'яўляецца неадчувальнасць да Божай мілаты. Душа, перапоўненая ўласным "я", звернутая да самой сабе, сціснутая ва ўласных межах, не спяшаецца прымаць падахвочванні і натхненні ад Бога. У ёй няма месца для мілаты, яна перапоўнена сабою, багатая духам самаздаволення. Мілата ў ёй бясплодная, бо такая душа пярэчыць таму, каб Бог надарыў яе Сабой. Няма заганы, якая была бы больш адваротнай мілаты, чым ганарыстасць. Яна - нязменны вораг яднання з Богам і прыняцці Яго дароў. І таму Святое Пісанне ўтрымоўвае страшныя словы, што "Бог ганарлівым пярэчыць"(Ік 4:6)

Дзякуй Богу за Яго бязмежную любоў да нас, грэшных!


 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 334 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091