Навіны

Віншаванні ад кс. Эрвіна

( 1 Vote )

Пахвалёны Езус Хрыстус !!!!!

Пусть рождение Иисуса Христа вновь осуществиться в Вашем сердце, и принесет покой, радость и тепло. И пусть любовь, с которой наш Всемогущий Отец послал нам своего Сына для искупления, еще ярче разожжет нашу Веру, Надежду и Любовь! 
Oт всего сердца поздравляю всех!!!!!! 
С наступающим светлым праздником Божьего Рождества! 
e.msf

 

КОНКУРС АДВЭНТОВЫХ ДЭКАРАЦЫЙ

( 6 Votes )

УВАГА! УВАГА! УВАГА!

Мы распачынаем конкурс сярод сямей руху Equipes Notre-Dame на самую арыгінальную АДВЭНТОВУЮ дэкарацыю!

Cям'я-пераможца атрымае у падарунак ВЯЛІКУЮ ўпакоўку шакаладных яек Kinder Surprise!

 

Запрашаем на ENDTUBE

( 1 Vote )

Рэканструкцыя сайту яшчэ толькі распачалася, а мы ўжо спяшаемся пазнаёміць вас з яго новымі дэвайсамі.

Цяпер, дзякуючы укладке "ENDTUBE", усе наведвальнікі сайту могуць без перашкод праглядаць самыя цікавыя відэаматэрыялы са знакавых мерапрыяемстваў руху.

 

Жывы Ружанец

( 1 Vote )

7 снежня ў розных парафіях нашай прыгожай краіны, удзелінікі руху Суполкі Маці Божай і нашы сябры ў веры прымалі ўрачыстае благаслаўленне для ўдзелу ў супольнасці “Жывога Ружанца”.

І хоць мы былі ў розных месцах, але нас аб’ядновывала вера і моцнае жаданне маліцца, маліцца за нашых дзяцей. Малітва маці за сваё дзіця мае вялікую моц!

Цырымонія адбывалася прыгожа: кожны кандыдат трымаў ружанец на якім потым будзе маліцца, а святар акрапляў яго святой вадой, пасля чаго паўтаралі за святаром малітву прысвячэння сябе Маці Божай. Цяпер гэта не кандыдат, а удзельнік супольнасці “Жывога Ружанца”, які ўжо карыстаецца поўнымі адпустамі Святога Ружанца на звычайных умовах, восем разоў у год, а менавіта:

 

Жывы Ружанец

( 0 Votes )

Пахвалёны Езус Хрыстус! Паважаныя ўдзельнікі Жывога Ружанца, згодна з правіламі супольнасці ў нас павінен быць Святы апякун, якога мы будзем запрашаць на малітву і прасіць дапамогі. Гэта – святая Моніка.

Моніка, маці святога Аўгустына Гіпонскага, нарадзілася ў 331 г. у Тагасце (Алжыр). Яна ў маладым узросце выйшла замуж і навярнула свайго мужа-язычніка ў хрысціянства. У іх было трое дзяцей, якіх Моніка выхоўвала ў хрысціянскай веры. Яна вельмі перажывала за свайго сына Аўгустына, калі бачыла, як ён падчас вучобы ў Карфагене пачаў аддаляцца ад Хрыста і не рэагаваў на просьбы маці прыняць хрост.

 

Жывы Ружанец

( 0 Votes )

"Ружанцовая малітва — гэта малітва чалавека за чалавека; гэта малітва людской салідарнасці, супольная малітва адкупленых, у якой адлюстраваны дух і інтэнцыя Той, якая займае першае месца сярод адкупленых — Марыі, Маці і Вобразу Касцёла; гэта малітва за ўсіх людзей свету, усіх гістарычных часоў, жывых і памерлых, якія пакліканыя ствараць разам з намі Цела Хрыста і станавіцца разам з Ім спадкаемцамі хвалы Айца".
св. Ян Павел II
Таварыства Жывога Ружанца было заснаванае Палінай Жарыко ў Францыі ў 1826 годзе. «Самая складаная і самая цяжкая справа — зрабіць Ружанец малітваю ўсіх, — пісала яна тады, — аднак кожны чалавек можа знайсці на працягу дня некалькі хвілін, каб прачытаць дзесятку Ружанца, гэта значыць адну таямніцу».

 

Сустрэча Экіпы Сектара

( 0 Votes )

Паважаныя сябры! 6 снежня ў 14.00 у Негарэлым  адбудзецца сустрэча Экіпы Сектара! Запрашаюцца сувязныя пары (Валянціна і Уладзімір Паплёўкі, Жанна і Арцём Казакевічы, Алена і Ігар Камлачы, Ганна і Дзмітрый Варвашэвічы), кс. Андрэй Сіповіч, кс. Павел Врубель, а таксама Іна і Віктар Ігнаценкавы, Аліна і Максім Угорычы. Яўка вельмі абавязкова!
Калі ласка, сувязным парам мець пры сабе поўныя спіскі суполак якімі апякуецеся (Імёны, прозвішчы, даты нараджэння, даты шлюбу, актуальныя нумары тэлефонаў), а таксама інфармацыю па ўдзелу ў аплатковым спатканні руху 3 студзеня ў Новай Мышы!
Чакаем сустрэчы! Хвала Пану!

 

 


Старонка 28 з 54

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 322 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091