 6 чэрвеня 2015 года ў Нясвіжы адбылося ўрачыстае прыняцце Карты руха сямейнай духоўнасці “EQUIPES NOTRE-DAME” дзвюма парамі. Вельмі прыемна, што наш рух папоўніўся маладымі актыўнымі сужэнствамі. Маладыя людзі запрасілі Езуса да сябе ў сем’і, і цяпер Ён стане суправаджаць іх па жыцці. Пасля Святой Імшы адбыўся пікнік на Нёмане. Гэты дзень запоўніцца нам надоўга. Людміла і Андрэй Шкраба
 17 мая адбылася сумесная сустрэча суполак Лагойска па выніках фармацыйнага года. На сустрэчу сабраліся ўсе сужэнствы, якія знаходзяцца ў Руху і ў пілатаванні. Усяго прыехалі 10 сужэнстваў. Месцам сустрэчы была выбрана Гайна, тая вёска, дзе калісьці ўзвышаўся старажытны касцёл, пабудаваны па загадзе князя Ягайлы.
Падчас сустрэчы кожнае сужэнства выказала сваё уражанне аб праведзеных сустрэчых і рэкалекцыях, якія былі на працягу года. Вельмі прыемна, што для ўсіх сямей гэты год быў плённым. Мы ўзраслі не толькі колькасна, але і якасна. На сустрэчы былі выбраны адказныя пары на наступны фармацыйны год, гэта: Гайдук Генадзій і Таццяна, і Бекеш Андрэй і Таццяна.

Хвала Хрысту!
Сёння мы вызначылі пераможцу першага кола нашай гульні " Ланцужок Equipes Notre-Dame"!!!
Новай уладальніцай кнігі Хэлен Андэлін "Зачараванне жаноцкасці" стала аўтар нашай рубрыкі "Натхненне" ВОЛЬГА ЧЫКУН!!!
Сардэчна віншуем Вольгу з перамогай!!!! Упэўнены, што гэта кніга стане сапраўдным скарбам для цябе!
Дзякуем усім тым, хто прыняў удзел у ланцужкеі! Хутка мы распачнем новае кола гульні, таму шчыра усіх запрашаем зноў прыняць удзел!
Па умовах нашай гульні ланцужок працягвае пераможца. Таму зараз вельмі цікава якую ж кнігу на другое кола ланцужка выставіць Вольга?

Нядзеля, 10 мая павінны чыніцца вялікія справы, таму сустракаем розныя перашкоды: хвароба нашых дзяцей, дрэннае самаадчуванне кс. Андрэя…, але дзякуючы Богу мы завіталі ў Мядзел, каб дзяліцца Божай любоўю і рададасцю, якую адчуваем у сваім жыцці дзякуючы руху! Нас запрасілі адразу на дзве імшы. Слухаем Евангелле паводле Яна 15, 9-17.
“…Вось запаведзь Мая, каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас. Ніхто не мае большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх. Вы сябры Мае, калі робіце тое, што Я наказваю вам. Я ўжо не называю вас слугамі, бо слуга не ведае, што робіць ягоны гаспадар. Я ж назваў сябрамі вас, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, Я сказаў вам.”

Дарагія,Нарачанцы!!!!!!!!!!!!!!!!!!Асабіста ад сябе і ад імя Мядзельскай парафіі,хачу запрасіць хрысціянскія сем'і да нас у Касцёл 10 мая!!!!!Падчас імшаў на 11.00 і 13.00 гадзін адбудзецца знаёмства з рухам хрысціянскіх сямей Equipes Notre-Dame (Суполкі Маці Божай).Адказныя пары раскажуць парафіянам Мядзельскага краю пра свой рух,чым ён жыве і як цудоўна быць залічаным да руху!!!!Моладзь,раскажыце сваім бацькам пра такія цудоўныя аб'явы))))Сем'і,якія хочуць яднацца разам,ісці разам да Бога, пазнаваць Бога,дзяліцца жыццёвым вопытам адзін з адным,набыць новых сяброў,набыць новыя эмоцыі і пачуцці- прыяжджайце да нас на Нядзельную Імшу 10 мая і далучайцеся да сямейнага руху!!!!
Паважаныя сябры, звяртаем Вашу ўвагу, што сярод пунктаў жыцця ў руху, ёсць ахвяра працы аднаго дня. Каб рух існаваў і развіваўся, вядома, патрэбны нейкія сродкі. На сённяшні дзень ахвяры за мінулы год склалі толькі 4 сям'і. Разумеем. што гэты год не легкі, таму можна часткамі, але вельмі просім, каб кожны прыняў удзел і ў матэрыяльных патрэбах руху. Тым больш, што з гэтага года, мы мусім перадаваць частку сродкаў на святовыя патрэбы руху. Дзякуем за разуменне. С Богам!
|