8 студзеня ў касцёле Святых Сымона і Алены адбылося аплатковае спатканне руху END. На мерапрыемства з'ехаліся сем'і і духоўныя дарадчыкі з розных куткоў нашай краіны.
Незвычайная сустрэча сяброў: удзельнікі руха Equipes Notre-Dame правялі сямейны баль
27 лістапада, у апошні дзень літургічнага года члены руху Equipes Notre-Dame арганізавалі і правялі чарговы сямейны баль. Сваімі ўражаннямі дзеліцца сужэнская пара Алёна і Генадзь Манчынскія.
У кожнага з нас ёсць сям’я, дзеці, праца. Кожны наш дзень напоўнены клопатамі, турботамі, абавязкамі. Мы ўвесь час некуды спяшаемся, за кагосьці хвалюемся. Кожны наш дзень падобны адзін да другога. А так хочацца адпачыць ад гэтай мітусні, забыць пра ўсе справы і апынуцца ў коле сяброў, з якімі ўтульна, прыемна, весела.
Адбыліся рэкалекцыі для сем’яў Руха END
З 15 па 17 кастрычніка ў Баранавічах прайшлі рэкалекцыі для сем’яў Руха Equipes Notre-Dame (Суполкі Маці Божай). Удзельнікамі рэкалекцый былі пары з Ганцавіч і Мінска. Вельмі каштоўна, што прысутнічалі пары, якія толькі пачынаюць знаёмства з рухам "END".
Адбылася сустрэча адказных пар Паўночнага Сектара Руху
26 верасня адбылася чарговая сустрэча адказных пар Паўночнага Сектара Руху Equipes Notre-Dame (Суполкі Маці Божай) Беларусі.






