9 лiпеня 2023 года адбылася важная падзея у́ руху Equipes Notre-Dame (END) - афiцыйна Генадзь i Алена Манчынскiя прынялi служэнне адказнай пары рэгiёна END на Беларусi. Дагэтуль на працягу 4-х год такую паслугу выконвалi Максiм i Алiна Угорычы.
Генадзь i Алена Манчынскiя прынялi служэнне адказнай пары рэгiёна END на Беларусi9 лiпеня 2023 года адбылася важная падзея у́ руху Equipes Notre-Dame (END) - афiцыйна Генадзь i Алена Манчынскiя прынялi служэнне адказнай пары рэгiёна END на Беларусi. Дагэтуль на працягу 4-х год такую паслугу выконвалi Максiм i Алiна Угорычы.
Падрабязней...
Хрысціянскі фестываль NOVAFEST 2023Тэма: “Адно цела і адзін дух” Еф. 4:4 У суботу 29 ліпеня ў парафіі святога Казіміра ва Уселюбе адбудзецца фестываль-рэкалекцыі NOVAFEST 2023. Мэтай фестывалю з'яўляецца магчымасць нанова сустрэць Евангелле праз малітву, святыя сакрамэнты, канферэнцыі і сведчанні людзей, каб адрадзіцца да жыцця, да якога заклікае Хрыстос. Адбыўся дзень Паўночнага Сектара Руху END“Душа квітнее і радуецца” 17 чэрвеня 2023 года адбыўся дзень Паўночнага Сектара Руху Equipes Notre-Dame на Беларусі. На сустрэчу сабралася 21 сужэнства, 4 духоўных дарадчыка і 40 дзяцей. Так, дзяцей было шмат і каб усе маглі добра і карысна правесці час быў выбран менавіта Івянец, які гасцінна прыняў усіх: дзецям файная вялікая дзіцячая пляцоўка і нават мінізаапарк, а дарослым – вялікае памяшканне і кухня з паварамі.
Сесiя для пiлатуючых парХвала Хрысту! Трывае падрыхтоука да сесii для пiлатуючых пар, якую правядзе для нас сужэнства з Польшчы Магдалена i Мiхал Вашкелевiч. Будзе пераклад на беларускую мову. Просiм усе сужэнствы, якiя адчуваюць паклiканне да сужэння пiлатуючай парай END, загадзя запланаваць час для удзелу у сесii. Iнфармацыю пра жаданне прыняць удзел перадайце , калi ласка, адказнай пары за ваш сектар. Па усiх тэхнiчных пытаннях, звязаных з усталяваннем праграмы Zoom, можна звяртацца да iнфармацыйнай пары Каццярыны i Яугенiя Мацюшчанка (80292546104). Хвала Пану!
|
|
|
| Старонка 14 з 47 |
![]()
Вітаем Вас на старонцы Equipes Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.
+375333829439, +375293730091