Equipes Notre-Dame / Суполкi Мацi Божай

Як мы перажылі рэкалекцыі ва Ўздзе

( 7 Votes )

Ехалі на рэкалекцыі, бо заўсёды рады дапамагчы святару, каб адпачыць і добра правесці час. Але атрымалі намнога больш! Знаёмства з цудоўнымі шчырымі сем’ямі, цікавыя тэмы і заданні, танцы “да сёмага поту”, спевы, шчаслівыя твары, жывыя свядэцтвы сямей і, канешне, Святая Імша, дзе было прыгожае аднаўленне шлюбу (жанчыны ў прыгожых сукенках, а мужчыны з чырвонымі гладыёлусамі ў руках). Уразіла свядэцтва Ганны і кс. Адама, моцная малітва да Святога Духа і благаслаўлення сямей!!! Мы яшчэ больш зразумелі, як важна прабачаць і размаўляць у сям’і, зразумелі, як моцна кахаем адзін аднаго.

Дзякуем Богу за такую магчымасць, дзякум ініцыятарам: кс. Дзянісу, кс. Адаму, кс. Сяргею, Ганне, Ірыне і Пятру, усім сем’ям за цёплую і сяброўскую атмасферу. Можам шчыра казаць, што варта быць на такіх рэкалекцыях і розных хрысціянскіх сустрэчах. Рабіце ўсё магчымае і не шкадуйце часу! (шкадуем толькі аб адным – мы самі мала запрасілі сямей, трэба больш тэлефанаваць, размаўляць, каб і іншыя атрымалі гэтыя ласкі).

ФОТА З МЕРАПРЫЕМСТВА МОЖНА ПРАГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ.

 

ПРОСЬБА ЗАПІСАЦЦА НА РЭКАЛЕКЦЫІ ДА 10 ЖНІЎНЯ

( 7 Votes )

Падрыхтоўка да жнiвеньскiх рэкалекцый працягваецца. Вельмi просiм падаць iнфармацыю наконт удзелу да 10 жнiўня. Сардэчна запрашаем сем' i, якiя ў гэтым годзе яшчэ не адчулi радасцi і натхнення духоўных практыкаванняў.

Сення зноў ж прапануем вам праглядзець вiдэаролiк, якi, маем надзею, дапаможа настроiцца на час рэкалекцый. Хвала Пану!

Праглядзець відэаролік можна ТУТ!

 

ТАНЦЫ ДА ЎПАДУ 2016

( 1 Vote )

Калі вы апошні раз танцавалі так, каб другое дыханне адкрывалася?!


Не памятаеце?! Дык паехалі з намі ў суботу на танцы ва Узду!
Проста ў добрай сяброўскай атмасферы правесці вечар!


П. С. Кс. Дзяніс упэўнены, што польку яго ніхто не пераскача:))) Паглядзім:))))


А  як танчыў кс. Дзяніс на святкаванні 10-годдзя ЭНД на Беларусі можна паглядзець ТУТ.

 

ПАДРЫХТОЎКА ДА РЭКАЛЕКЦЫЙ РАСПАЧАЛАСЯ

( 1 Vote )

А тым часам праграма сямейных рэкалекцый, якія пройдуць 19-21 жніўня ў Баранавічах, ужо па-троху набірае глыбіню.


У нядзелю абмеркавалі план рэкалекцый для сужонцаў з сям'ёй Меляшкевіч, а ўжо сёння сям'я Шымак прадставіла першыя замалёўкі праграмы для дзяцей.


Шчыра кажучы, рэкалекцыі з асобнай праграмай для дзяцей для усіх нас эксперымент. Але маем надзею, што усё атрымацца, і гэты час стане не толькі добрым адпачынкам, але і моцным натхненнем рабіць дабро не толькі тым, хто нам падабаецца.


Запісацца на рэкалекцыі можна вось ТУТ , a зараз прапануем праглядзець відэа UNICEF і паспрабаваць шчыра адказаць на галоўнае пытанне гэтага эксперыменту...

Відэа можна праглядзець ТУТ.

 

РЭКАЛЕКЦЫІ 2016 ЖНІВЕНЬ

( 2 Votes )

ЗАПІСАЦЦА НА РЭКАЛЕКЦЫІ МОЖНА ТУТ.

 

 

 


Старонка 37 з 47

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 97 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091