Шчыра запрашаем вас, дарагія сем'і Equipes Notre-Dame, у гэту нядзелю 18 верасня пад час Святой імшы на Кальварыі (Мінск) прыняць удзел ва ўрачыстай цырымоніі прыняцця Карты Equipes Notre-Dame новай супокай.
Гэта нядзеля стане асаблівым святам для трох сямей з Мінску: Аляксандра і Галіны Антановіч, Уладзіміра і Святланы Дробыш і Мікалая і Яніны Купцовых. І будзе сапраўды цудоўна. калі мы разам з імі раздзелім радасць гэтага дня!
Асаблівым чынам заахвочваем сем'і з Мінску і іншых прыблізных мястэчак завітаць на Кальварыю на Святую імшу а 14 гадзіне і усім разам адсвяткаваць гэту цудоўную падзею! Хвала Пану!






