У каго вучыцца сапраўднаму прыкладу Жанчыны?

( 0 Votes )


У каго вучыцца сапраўднаму прыкладу Жанчыны?

І сказаў Пан Бог: нядобра быць чалавеку аднаму; створым яму памочніка, адпаведнага яму. Пан Бог утварыў з зямлі ўсіх жывёл польных і ўсіх птушак нябесных, і прывёў іх да чалавека, каб бачыць, як ён іх назаве, і каб, як назаве чалавек кожную душу жывую, так і было імя ёй.
Показать полностью… І назваў чалавек імёны ўсяму быдлу і птушкам нябесным і ўсім звярам польным; але чалавеку не знайшлося памочніка, падобнага да яго. І навёў Гасподзь Бог на чалавека моцны сон; і, калі ён заснуў, узяў адну рабрыну ягоную, і закрыў тое месца плоццю.

І стварыў Пан Бог з рабрыны, узятай у чалавека, жанчыну, і прывёў яе да чалавека. І сказаў чалавек: вось, гэта костка ад касцей маіх і плоць ад плоці маёй; яна будзе называцца жонкаю, бо ўзятая ад мужа свайго (Быццё 2, 18-23).
Бог стварыў жанчыну з рабрыны мужчыны. Якой Ён хоча бачыць яе: лагоднай, мяккай, сціплай і пакорнай мужу.
І не мужчына створаны жанчыне, а жанчына мужчыне. Таму жанчына і павінна мець на галаве сваёй знак улады, дзеля анёлаў. (1 Кар. 11, 9-10). Таму ў царкве прынята, каб жанчына пакрывала сваю галаву. Гэта надае ёй асаблівую прыгажосць.
Жанчына хай вучыцца маўкліва, у вялікай пакоры; а вучыць жанчыне не дазваляю, ні верхаводзіць над мужчынам, а быць у маўклівасці. (1 Цім. 2, 11-12).
Ці такімі былі заўзятыя феміністкі Клара Цеткін і Роза Люксембург – жанчыны, устанавіўшыя дзень 8 сакавіка, які зараз усе святкуюць. Усё сваё жыццё яны прысвяцілі барацьбе за правы жанчын. Яны правадзілі мітынгі, хочучы тым самым звярнуць увагу грамадскасці да сваіх праблем. Шмат працавалі, каб дамагчыся поспехаў у палітычнай кар’еры. Заўсёды рабілі так, як лічылі правільным.
Цікава і непрыемна, што першы Міжнародны жаночы дзень адзначаўся ў 1911 годзе ў Германіі, Аўстрыі, Даніі і Швейцарыі менавіта 19 сакавіка, калі ўсе хрысціяне ўшаноўваюць Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, Святога Юзафа, узор сапраўднага мужчыны і прыклад хрысціянскага жыцця.
На палітычных сходах Цэткін і Люксембург абмяркоўвалі пытанні шлюбу і інтымнага боку шлюбнага жыцця. У Клары Цэткін было два сыны, але яна ўхваляла аборт, як прыватнае рашэнне.
Памятаем сёмую запаведзь – Не забівай! Калі Пан Бог стварыў мужчыну і жанчыну, ён сказаў “пладзецеся і множцеся …” (Быццё 1, 28). Бог хоча бачыць жанчыну як клапатлівую любячую маці. Колькі дзяцей павінна быць, менавіта лічбу, Ён не называе.
Жонка твая, як лаза плодная, у доме тваім; сыны твае, як аліўнае голле, вакол трапезы тваёй (Пс. 127, 3).
І не Адам зваблены, а жонка, звабіўшыся, пераступіла закон; аднак жа ўратуецца праз дзетародства, калі застанецца ў веры і любові і ў святасці з цнотаю (1 Цім. 2, 14-15).
Асабістае жыццё Цэткін і Люксембург хрысціянскім назваць таксама нельга. Яны ўсхвалялі развод і ваявалі з двайной мараллю ў пытаннях вольнага кахання. Мужчына, ад якога Цэткін нарадзіла дваіх хлопцаў, Восіп Цэткін, нават не прапанаваў Клары выйсці за яго замуж. Клара ўзяла прозвішча Восіпа і стала Клара Цэткін. Канешне, касцельнага шлюбу ў іх таксама на было. Пасля смерці Восіпа, Клара працавала ў газеце нямецкіх работніц "Роўнасць», дзе пазнаёмілася з 18-гадовым мастаком Георгам Цундэлем, у два разы маладзейшага за яе. Цэткін ўразіла юнака сваім аратарскім мастацтвам. Яны жылі разам 20 гадоў, калі аднойчы Георг пакінуў Цэткін і пазнаёміўся з больш маладзейшай жанчынай.
36- гадовая Роза Люксембург тым часам сустракалася з 22-гадовым Канстанцінам Цэткіным, сынам яе сяброўкі і паплечніцы Клары Цэткін.
Ведаем, што адным з галоўных грахоў з’яўляецца распуства. Што нам кажа Слова Божае:
Хіба ня ведаеце, што няправедныя Царства Божага не спадкуюць? Не ашуквайце саміх сябе: ні блудадзеі, ні балвахвалы, ні пералюбцы, ні ганебцы, ні рукаблуды, ні мужаложцы, ні ліхаздзірцы, ні зладзеі, ні п'яніцы, ні ліхасловы, ні драпежнікі — Царства Божага не спадкуюць (1 Кар. 6, 9-10).
Унікайце распусты; усякі грэх, які ўчыняе чалавек, ёсь ць па-за целам, а распуснік грэшыць супраць свайго цела (1 Кар. 6, 18).
Трагічнай і нявартай была смерць Розы Люксембург: у 1919 годзе, калі пасля допыту ў атэлі Розу збілі прыкладамі канваіры. Стаміўшыся здзекавацца над жанчынай, салдаты стрэлілі ёй у скронь і скінулі цела ў Ланверский канал, дзе яго знайшлі толькі праз некалькі месяцаў.
Клара Цэткін перажыла сваю сяброўку Розу Люксембург на 14 гадоў. Нават стаўшы інвалідам і практычна аслепнуўшы, Цэткін не адмовілася ад палітыкі. Яна шмат працавала, прысвячаючы час напісанню публіцыстычных артыкулаў.

Ці гэтыя жанчыны з’яўляюцца для нас прыкладам? Не! Ці разумеем мы што за дзень святкуем 8 сакавіка і што з ім звязана? Асабліва балюча, што гэты дзень прыпадае на перыяд Вялікага посту, калі мы разважаем над мукамі нашага Збаўцы – Езуса Хрыста. А колькі жанчын бачаць сваіх мужой у нецвярозым стане, колькі зламаных дзіцячых душаў і сэрцаў? Якую колькасць канцэртаў даюць розныя эстрадныя “зоркі” у гэты дзень і мы прысутнічаем і весялімся на іх?!

Якая жанчына павінна стаць для нас адзіным прыкладам?

Марыя! Тая, якую Пан Бог выбраў за Маці Свайго Адзінароднага Сына. Які давер! Якая адказнасць! Богу падабалася Яе пакора і паслухмянасць. Марыя згаджаецца з волей Пана і кажа Сваё - так! Яна добрая жонка, клапатлівая і любячая маці. Пяшчотная, сціплая, лагодная… Колькі матак моляцца да Яе за сваіх дзяцей, колькі жанчын шукаюць у Ёй надзею і паратунак! Вось сапраўдны прыклад і ўзор хрысціянскай жанчыны. Марыя з целам і душою ўзятая ў неба. Яна паказвае нам шлях да Бога. Ці не 8 верасня, у дзень нараджэння Марыі – Маці Збаўцы і нашай Маці, мы павінны віншаваць дарагіх сэрцу людзей: бабуль, матак, жонак і казаць ім самыя цёплыя словы любові, павагі і падзякі? Няхай нашыя дзеці вучацца шанаваць Марыю, няхай узрастаюць у дабрыні і разумеюць сапраўдныя каштоўнасці.

Марыя, Уладарка зямлі і неба, маліся за нас!

Таццяна

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 45 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091