У суботу 30 ліпеня ў Пінску адбылася сустрэча сем’яў Паўднёвага сектара руху Equipes Notre-Dame.
Як паведамляецца на сайце часопіса «Ave Maria», распачалася сустрэча ўрачыстай святой Імшой, падчас якой адбылася цырымонія перадачы адказнасці за развіццё Паўдневага сектара руху Equipes Notre-Dame.






