Навіны

Заклікаем да малітвы

( 0 Votes )

Паважаныя ўдзельнікі руху і госці нашага сайта, тэрмінова заклікаем да малітвы за Айца Джэймса Манджакала. Напэўна многія ведаюць гэтага каталіцкага святара (неаднойчы праводзіў рэкалекцыі ў Росі, аўтар кніг "Се стою у двери и стучу", " Исцеление к новой жизни").

Зараз айцец Джэймс знаходзіцца ў рэанімацыі Зальцбурга, яго спрабавалі атравіць.

Калі ласка памолімся за гэтага адданага Богу чалавека, апостала нашых часоў.

 

Віншуем !!!

( 0 Votes )

 

Урачыстая сустрэча Экіпы № 2 Нясвіжа і Клецка

( 0 Votes )

16 снежня 2012 года адбылася чарговая сустрэча нашай экіпы. Негледзячы на сцюжу і завею, наша Суполка сабралася, каб падзякаваць Добраму Богу за жыццё, за рух, за ўсіх духоўных дарадцаў экіп, за тыя незлічоныя Ласкі, якімі адорвае нас Збавіцель. Дзякавалі і за мацярынскую Апеку Маці Божай. Мелі магчымасць пад час сустрэчы падзяліцца ўражаннямі ад Вігілійнай сустрэчы ўдзельнікаў руху ў Ганцавічах. На жаль, не ўсе сем’і змаглі прыняць у ёй удзел, таму сустрэча экіпы пачалася ўрачыста – дзяленнем Аплаткам.

 

Аплатковае спатканне. Ганцавічы 2012

( 0 Votes )

І дарослых, і дзяцей аб’ядноўвае чаканне свята Нараджэння Езуса Хрыста. Вельмі прыемна, што ўдзельнікі руху “EQUIPES NOTREDAME” кожны год традыцыйна збіраюцца разам, каб перажываць вялікую радасць – Нараджэнне Збаўцы.

Вігілійная сустрэча ўдзельнікаў руху сямейнай духоўнасці ў гэтым годзе адбылася 15 снежня ў парафіі Адведзіны Найсвяцейшай Панны Марыі ў горадзе Ганцавічы Брэсцкай вобласці. Менавіта там, дзе больш як шэсць гадоў існуе ў парафіі гэты сужэнскі рух. Рух, дзякуючы самааадданай працы ксяндза-пробашча Алега Шпеця, развіваецца і ўмацоўваецца.

 

Жыць у любові…

( 0 Votes )

Рух сужэнскай духоўнасці “Equipes NotreDame” створаны для таго, каб сужонкі станавіліся бліжэй адзін да аднаго, тым самым станавіліся бліжэй да Бога, змаглі запрасіць Яго ў свае сэрцы, даверыць Яму свае планы і намаганні.

Менавіта аб гэтым 9 снежня 2012 года ў Мінскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі гаварылася на Святой Імшы, на якую былі запрошаны сем’і з іншых парафій.

 

Спатканне ў Баранавічскім раёне

( 0 Votes )

Хрыстос - галоўны ў нашых сем’ях

2 снежня 2012 года адбылася сустрэча ўдзельнікаў Equipes NotreDame” з сужэнствамі Баранавічскага раёна.

Вельмі добра, што ёсць такія сем’і ў в. Новая Мыш і ў в. Сеўрукі, якія хочуць будаваць сваё сужэнскае жыццё паводле запаведзяў Езуса Хрыста, тым самым станавіцца бліжэй да Бога, штодзённа супольна маліцца, даваць гэтым станоўчы прыклад для сваіх дзяцей.

 


Старонка 43 з 54

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 339 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091