Навіны

Дзень сям’і ў Лучаі

( 0 Votes )

30 чэрвеня 2013 года па запрашэнню ксяндза Мікалая Ліпскага, пробашча касцёла ў Лучаі, удзельнікі Руху END “Notre- Dame” разам з нашым духоўным дарадцам ксяндзом Андрэем Сіповічам прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню сям’і. Менавіта такое мерапрыемства праводзіцца ў Лучаі ў другі раз і становіцца традыцыйным. У касцёле прысутнічала шмат сямейных пар, у тым ліку і юбіляраў, якія аднавілі свае шлюбы і прынялі шчырыя віншаванні ад святароў і ўсіх парафіянаў. Нашай задачай была расказаць аб руху END “Notre- Dame”.

 

Дзеці END

( 0 Votes )

Цудоўная навіна! Наш рух папоўніўся! 18 чэрвеня ў Алены і Франца Доўнараў нарадзілася дачушка! Сэрдэчна віншуем ужо мнагадзетную сям'ю, жадаем шчодрых Божых ласк, апекі Найсвяцейшай Багародзіцы  і ахінаем шчырай малітвай немаўлятка і яго бацькоў. Хвала Пану!

 

Запрашаем на пікнік

( 0 Votes )

30 чэрвеня 2013 года ўсе ўдзельнікі руху EQUIPES NOTREDAME сардэчна

запрашаюцца на шашлык у Нясвіж.

Збор каля Нясвіжскага касцёла ў нядзелю, 30 чэрвеня, ў 17.00.

 

План правядзення Дня Сектара

( 0 Votes )

для ўдзельнікаў руху EQUIPES NOTREDAME

11.08.2013 года

Месца сустрэчы: п. Негарэлае (новы касцёл)

09.00 – 09.20 - рэгістрацыя і прывітанне ўдзельнікаў Дня Сектара

10.00 – 11.30 – Святая Імша, урачыстая перадача паслугі адказнай пары Сектара на Беларусі

11.40 – 12.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта

12.30 – Святочны абед

Удзел экіп у арганізацыі і правядзенні Дня Сектара:

Рэгістрацыя – экіпа Негарэлага

Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта – сем’і Меляшкевіч і Шкраба

Чытанне 1– экіпа 1. Нясвіж

Музычнае афармленне – сям’я Меляшкевіч

Чытанне 2– экіпы з Ганцавіч

Дары – Лагойск, Мінск

Малітва верных – экіпы Гродненскай вобласці (Геранёны, Суботнікі)

Арганізацыя абеда- экіпа Негарэлага.

 

З'яднаемся пры Маці

( 0 Votes )

Паважаныя сябры! Усе вы добра ведаеце, якія цудоўные мерапрыемствы плануюцца ў Будславе ў гэтым годзе. Мы вельмі заахвочваем, каб наш рух быў прадстаўлены там максімальнай колькасцю ўдзельнікаў. Заахвочваем загадзя паклапаціцца, вырашыць усе справы і прыбыць на фэст.

Юбілейны фэст, прысвечаны 400-годдзю прабывання абраза Маці Божай у Будславе, адбудзецца 5–6 ліпеня. Сёлетнія ўрачыстасці пройдуць пад дэвізам «Марыя — Маці нашай веры». Напэўна, кожны хто лічыць сябе католікам павінен зрабіць усё, каб у гэтым годзе быць у Будславе.

Важныя падзеі ў гэтым годзе, чакаюць і наш рух: змяняецца адказная пара, змяняецца экіпа сектара, рух уваходзіць ў юбілейны 10 год існавання на Беларусі. Таму, вельмі заахвочваем у суботу 6 ліпеня ў 10.30 перад урачыстай Святой Імшой, калі ў парку перад санктуарыям узнімецца ўверх наша харунгва і сцяг, усім сабрацца разам, і агульна памаліцца ў інтэнцыі нашага руху. Разам павітаць нашу Маці. Разам праславіць нашага Ўладара.

Да сустрэчы ў Будславе!

 

Чарговая сустрэча ў Новай Мышы

( 0 Votes )

19 мая 2013 года адбылася чарговая сустрэча сем’яў у Новай Мышы. Пад час сустрэчы сужонкі дзякавалі Богу за сем’і, дзяцей, родных і блізкіх, а таксама разважалі над пытаннямі працы над сваім характарам, над узаемаадносінамі паміж сужонкамі. Словы ксяндза Паўла мелі глыбокі сэнс для ўдзельнікаў сустрэчы. Яны датычыліся важнасці руху «Equipes Notre — Dame» для кожнай сям’і. Сужонкі таксама выказалі свае меркаванні наконт неабходнасці сямейнага жыцця з Богам.

 

Перэгрынацыя Абраза Маці Божай Будслаўскай у Нясвіжы

( 0 Votes )

Сужэнствы руху «Equipes Notre — Dame» разам з парафіянамі касцёла Божага Цела ў Нясвіжы прынялі ўдзел ў набажэнствах, прысвечаных Перэгрынацыі Абраза Маці Божай Будслаўскай. Сустрэча Абраза адбывалася ўрачыста: з працэсіяй, з прыгожым спевам. Дзеці, моладзь, парафіяне шчыра віталі Маці Божую ў парафіі. Пасля Святой Імшы каля Абраза яшчэ доўга маліліся вернікі, дзеці, моладзь, сем’і.

 

Пілігрымка ў Варшаву

( 0 Votes )

4 мая 2013 года адбылася пілігрымка сем’яў END NOTRE-DAME” з розных рэгіёнаў Польшчы і Беларусі ў кляштар Дамініканцаў Маці Божай Ружанцовай у г. Варшава. Праграма была насычанай і змястоўнай. Напачатку была паказана мультымедыйная прэзентацыя, якая сведчыла аб паступовым павелічэнні колькасці ўдзельнікаў Руху нашага рэгіёну. З прывітальным словам да прысутных звярнуліся Марыя і Лешэк Кукулка, якія на працягу некалькі гадоў з’яўляліся адказнай парай рэгіёну.

 


Старонка 40 з 54

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 324 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091