3 ліпеня адбылася Сямейная пілігрымка руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame да Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе. У духоўны шлях супольна адправіліся 326 пілігрымаў. Вельмі кранальным і сімвалічным стаў узроставы дыяпазон удзельнікаў: самаму старэйшаму пілігрыму спадару Васілю Цімашчуку споўнілася 69 гадоў, у той час як самы малодшы ўдзельнік крочыў пад сэрцам сваёй матулі.
Духоўным кіраўніком пілігрымкі быў ксёндз Андрэй Сіповіч, які сваім пастырскім словам і малітвай суправаджаў сем'і на працягу ўсёй дарогі. Важнай часткай праграмы стала канферэнцыя, прысвечаная малітве святога Францыска, якую з вялікай любоўю і натхненнем падрыхтаваў ксёндз Яўгеній Балунёў. Разважанні над гэтай малітвай дапамаглі кожнаму сужэнству па-новаму зірнуць на адносіны з Богам і адзін з адным.
Асабліва радасна ад таго, што сёлета да пілігрымкі далучылася многа сужэнстваў Equipes Notre-Dame. Сужэнствы праявілі выдатную ініцыятыву, узяўшы на сябе выкананне многіх адказных арганізацыйных пытанняў. Дзякуючы такой згуртаванасці, пілігрымка стала сапраўдным сумесным плодам працы ўсяго руху.
Дзякуем Пану Богу за гэты дзень! Дзякуем за магчымасць разам заспяваць Magnificat! Спадзяемся, што кожны знайшоў прытулак, які абяцала Маці Божая пад час аб’яўлення даць кожнаму ў гэтым святым месцы. Хвала Пану!
Фотаздымкi ад Вiктара Ведзеня можна поглядзець на Catholic by






