Сямейная духоўнасць і адзінства. Дзень Цэнтральнага Сектара Equipes Notre-Dame ва Уселюбе

13 чэрвеня адбылася чарговая маштабная сустрэча ўдзельнікаў руху — Дзень Цэнтральнага Сектара.   Парафія св. Казіміра ў аграгарадку Уселюб  гасцінна прыняла крыху больш за 100 чалавек. Гэтае падарожжа стала для каталіцкіх сужэнстваў не проста сустрэчай, а сапраўднай духоўнай пілігрымкай у месца з асаблівай гісторыяй, Божай атмасферай і глыбокай супольнай малітвай.

Пад час  рэгістрацыі  ля сцен самага старадаўняга касцёла у́ Беларусі  гасцей цёпла вітала адказная пара Цэнтральнага Сектара — Людміла і Павел Чаган. Духоўная праграма распачалася з супольнай малітвы на Святым Ружанцы перад фігурай Маці Божай Новага Жыцця. Сем'i даручылi Нябеснай Матулi у́се свае штодзённыя клопаты  і надзеі.

Цэнтральнай і самай урачыстай часткай сустрэчы стала Святая Імша, якую цэлебраваў ксёндз Алег Шпець. Падчас гаміліі святар звярнуўся да вернікаў з глыбокім словам, прысвечаным урачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Вельмі прыгожай і кранальнай была працэсія з дарамі, якую падрыхтавалi Ганна i Раман  Рамановічы.

Пасля Імшы для ўдзельнікаў была арганізавана пазнавальная экскурсія па старадаўнім касцёле, падчас якой госці дакрануліся да багатай гісторыі храма, а затым усіх чакаў смачны і сытны супольны абед.

Працягам духоўнага ўзрастання стала канферэнцыя, якую правёў пробашч Уселюбскай парафіі ксёндз Віталій Цыбульскі. Святар прапанаваў усім сужэнствам глыбей угледзецца ў Сэрца Езуса,  вучыцца у́ Яго сапраўднай, міласэрнай і ахвярнай любові. Асаблівую цікавасць выклікалі інтэрактыўныя заданні для мужоў і жонак, якія дапамаглі парам адкрыцца на новы дыялог і стаць яшчэ бліжэй адзін да аднаго.

Другая палова дня была прысвечана карыснаму і актыўнаму адпачынку. Сапраўдным упрыгожваннем свята стаў майстар-клас па выпечцы хлеба на заквасцы. Прысутных пазнаёмілі з багатай гісторыяй хлебапячэння, рознымі відамі мукі і сакрэтамі догляду за закваскай. Прыемным бонусам стала тое, што кожны ўдзельнік змог узяць закваску з сабой дадому, каб парадаваць блізкіх карысным хатнім хлебам. Адначасова на тэрыторыі ля касцёла праходзіў "гарачы і вясёлы" футбольны матч, які аб'яднаў аматараў актыўнага спорту.

Завяршэннем гэтага дня стала душэўнае чаяпіцце з хатнімі пірагамі, дзе ўдзельнікі дзяліліся ўражаннямі. На развітанне кожная сям'я атрымала сімвалічныя падарункі. Спадзяемся, што Дзень Цэнтральнага Сектара ва Уселюбе пакінуў у сэрцах удзельнікаў глыбокі след, натхняючы быць  удзячнымi Богу за кожны момант жыцця, а  у́ складаных жыццёвых сiтуaцыях не у́падаць у адчай,  давяраць Богу, прасiць у Яго падтрымкi i дапамогi простымi словамi: “Сэрца Езуса, дапамажы”.

 

Максiм i Алiна Угорыч

Каб паглядзець фатаграфіі ў добрай якасці перайдзице па спасылкам:

Фатаграфіі ў добрай якасці 1

Фатаграфіі ў добрай якасці 2

А таксама Вiдэа

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 169 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091