Наша суполка св. Станiслава Папчынскага прыняла Карту END 17 ліпеня 2022 года.
Мы прайшлі год пілатавання. 12 дзіўных і плённых сустрэч для нас правяла сям'я Дробыш, якая шчыра і адкрыта дзялілася з намі дзеяннем Бога ў іх жыцці, вельмі пазітыўна і наглядна, заўсёды паказвала нам, як Рух END паўплываў на іх жыццё, і як іх "Вялікае возера кахання стала глыбокім акіянам".
Наш духоўны дарадчык а. Павел Федаровіч MIC належыць да Ордэна Айцоў Марыянаў, заснавальнікам якога з'яўляцца св. Ст.Папчынскі. Менавіта таму мы выбралі гэтага Святога для назвы нашай суполкі.
Да нашай суполкі належаць 4 сужэнствы: Аляксандр i Ларыса Мацерый, Станicлау́ i Дзiяна Шаблінскія, Вiталiй i Анастасiя Драздовіч, Андрэй i Галiна Ермачонак.
Мы у́се розныя па ўзросту, па колькасці гадоў у шлюбе, па колькасці дзяцей у сем'ях, але нас аб'ядноу́вае адна вялікая мэта - мы iмкнёмся жыць з Хрыстом i хочам дапамагаць адзiн аднаму на шляху да Святасці.
З дапамогай Руху END і з дапамогай нашага духоўнага дарадчыка а.Паўла мы пазнаём Бога, зау́важаем Яго дзеянні ў нашым жыцці, узрастаем духоу́на.
Хвала Пану
Сям'я Ермачонак
Пра св. Ст.Папчынскага можна даведацца вось тут.