23 ЛЮТАГА АДБЫЛОСЯ СПАТКАННЕ РУХУ "Equipes Notre-Dame" СЯРОД МАЛАДЫХ СЕМ'ЯЎ З НАШАЙ ПАРАФІІ
23 лютага ў катэдральнай парафіі "Езуса Міласэрнага" адбылася сустрэча ўдзельнікаў руху "Equipes Notre-Dame" сярод сем'яў з нашай парафіі. Сустрэчу праводзіла пара адказная за развіццё ЭНД з Мінску - сям'я Дробыш Уладзімір і Святлана. Такія сустрэчы з'яўляюцца сапраўдным прыкладам духоўнага выхаваня сучасных сем'яў.
Мэта Суполак Маці Божай — дапамагчы сужэнствам ва ўсёй паўнаце перажываць сакрамэнт сужэнства. Мы жывём у эпоху кантрастаў. З аднаго боку, у свеце трыумфуюць разводы, здрады, свабодныя саюзы, неамальтузіянства, з іншага — штораз часцей ствараюцца сужэнствы, якія імкнуцца да сапраўднага хрысціянскага жыцця.
Некалькі такіх сужэнстваў заснавалі Суполкі Маці Божай:
• яны імкнуцца выконваць абяцанні, дадзеныя падчас хросту;
• хочуць жыць для Хрыста, з Хрыстом і праз Хрыста;
• аддаюцца Яму безумоўна;
• прагнуць служыць Яму безагаворачна;
• прызнаюць Яго Пастырам і Панам свайго сужэнства;
• яго Евангелле прымаюць за канстытуцыю сваёй сям’і;
• хочуць, каб іх любоў, асвечаная сакрамэнтам сужэнства, была:
- ушанаваннем Бога,
- выразным сведчаннем перад людзьмі таго, што Хрыстус захаваў іх любоў,
- выпраўленнем грахоў чалавецтва супраць сужэнства;
• яны прагнуць паўсюль быць місіянерамі Хрыста;
• адданыя Касцёлу, яны імкнуцца заўсёды адгукацца на просьбы свайго біскупа і сваіх святароў;
• імкнуцца быць кампетэнтнымі ў сваёй прафесійнай працы;
• кожным сваім учынкам хочуць супрацоўнічаць з воляю Бога і служыць іншым людзям.
Гэтыя сужэнствы, ведаючы свае слабасці і межы сваіх магчымасцяў, штодзень спазнаючы тое, як цяжка, нягледзячы на іх добрую волю, жыць па_хрысціянску ў паганскім свеце, і непахісна верачы ў моц братэрскай дапамогі.
Больш падрабязна: http://end.of.by/
Equipes Notre-Dame / Суполкi Мацi Божай end.of.by






