Сем'i ЭНД прынялi yдзел у майс

( 2 Votes )


Сем'i ЭНД прынялi yдзел у майстар-класе для аниматарау

У красавіку ў цэнтры “Карытас” адбыўся майстар-клас для аніматараў каталіцкіх сямейных рухаў. Праводзілі яго ксяндзы з манасскай супольнасці Місіянераў Святой Сям’і разам са сваімі свецкімі супрацоўнікамі.
Показать полностью… На Беларусі, дзякуй Богу, часта праводзяцца розныя рэкалекцыі для сямейных пар, для бацькоў з дзеткамі, для нарачоных – і праводзяць іх ксяндзы ў супрацоўніцтве са свецкімі вернікамі. Часта ксёндз – толькі духоўны апякун, дарадца, а ўся арганізацыя кладзецца на плечы аніматараў.

Гэта даволі складана – прыдумаць актуальную тэму, падрыхтаваць навукі, сведчанні, матэрыяльнае забезпячэнне. Таму і з’явілася ідэя майтар-класа. Каб больш дасведчаныя аніматары падзяліліся сваім досведам і ведамі з тымі, хто толькі ўваходзіць на сцежку евангелізацыі сярод сем’яў.
На працягу трох дзён удзельнікі разам з арганізатарамі віртуальна прайшлі ўвесь шлях падрыхтоўкі сямейных рэкалекцый. Выбар тэматыкі і мэты, пазнанне аўдыторыі, запрашэнне, рэкляма, структура навучання, актыўныя методыкі, візуальныя сродкі, хрысціянскія танцы, інтэграцыя групы, супрацоўніцтва з ксяндзом, верыфікацыя дасягнення мэты, фармацыя аніматараў – вось толькі некаторыя з закранутых пытанняў.
Удзельнікі атрымалі не толькі веды, але і натхненне да адданай працы на карысць касцёльнай супольнасці ў сваіх парафіях і рухах!
Фота х мерапрыемства можна праглядзець тут: https://m.facebook.com/story.php?story_fbid=681031502..

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 67 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091