Дарагія Сужанствы, дарагія Святары Духоўныя Дарадчыкі,
звяртаемся да вас у той момант, калі нас усіх напаўняе неспакоем нарастаючая эпідэмія каронавіруса. Два тыдні таму ўпершыню павінна было адбыцца пасяджэнне Міжнароднай Адказнай Экіпы (ERI) у Афрыцы, у Того.
У апошні момант гэтая сустрэча была адменена. Тыя сужанствы і святар, чыё падарожжа пралягала праз Парыж, павінны былі вярнуцца ў свае краіны, дзе іх чакаў прымусовы каранцін. Мы таксама адмянілі сустрэчу нашай адказнай экіпы супер-рэгіёну Польшча-Цэнтральная Еўропа. Абараніць сябе ад хваробы цяжка. Адзінае, што мы можам зрабіць, гэта звесці да мінімуму колькасць сустрэч з іншымі людзьмі. Гэта таксама адносіцца і да сустрэч суполак ЭНД.







