Equipes Notre-Dame / Суполкi Мацi Божай

ПІКНІК-ГУЛЬНЯ 2016

( 2 Votes )


ПІКНІК-ГУЛЬНЯ 2016

У Нясвіжы падрыхтоўка да пікніка ідзе поўным ходам! Вось сям'я Шумейка ўжо рыхтуе дэкарацыі для сямейнага квэсту! Хвала Пану!

А ваша сям'я ўжо збіраецца на пошукі скарбаў ксянзоў Радзівілаў?:))

 

СЯМЕЙНАЯ ПІЛІГРЫМКА 2016

( 3 Votes )


Дарагія сябры! Ужо зусім хутка нас чакае сустрэча з Заступніцай нашай краны - Маці Божай Будслаўскай!
Запрашайце сваіх родных і сяброў далучыцца да пілігрымак, якія будуць крочыць з усіх бакоў нашай прыгажуні-краіны!
Показать полностью…

Шчыра дзякуем сем'ям , якія ўжо адгукнуліся на нашу просьбу і разам з дзеткамі падрыхтавалі такія цудоўныя плакаты!

Калі Вы таксама жадаеце размясціць на дошцы аб'яў Вашай парафіі інфармацыю пра сямейную пілігрымку, то:

1) скачвайце дакумент, які дабаўлены да гэтага запісу;
2) раздрукуйце на фармаце А3;

 

ЦЫРЫМОНІЯ ПРЫНЯЦЦЯ КАРТЫ ЭНД

( 2 Votes )


ЦЫРЫМОНІЯ ПРЫНЯЦЦЯ КАРТЫ ЭНД У БАРАНАВІЧАХ

Ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога ў Баранавічах адбылася ўрачыстая цырымонія прыняцця Карты ЭНД сем'ямі з новай суполкі ў Баранавічах.
Шчыра віншуем вас, сябры! Няхай Дух Святы заўсёды напаўняе вашыя сэрцы і кіруе вамі па жыцці!

Відэазапіс са свята можна праглядзець ТУТ.

 

Прэзентацыя Equipes Notre Dame

( 1 Vote )


Прэзентацыя Equipes Notre Dame на I сямейным Кангрэсе ў Баранавічах

Гэты ролік быў прэзентаваны пад час 1 сямейнага Кангрэсу , які адбыўся 13-15 мая ў Баранавічах.
Ролік пакуль без гуку. Асноўная ідэя складаецца ў тым, што на працягу ўсяго жыцця Бог адорвае нас рознымі падарункамі: магчымасцю назіраць за прыгажосцю наваколля, нашымі талентамі, сустрэчай з нашым сужанцам... і нашым жыццём у Экіп Нотер Дам.
Ролік будзе ў хуткім часе дапрацаваны.

Праглядзець ролік можна ТУТ.

 


Старонка 42 з 47

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 105 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091