Час малітвы на беларускай мове

( 0 Votes )

ІІ Час малітвы:

Версія Word

Каб настроіцца духоўна, спачатку молімся “Вяночак да Божай Міласэрнасці” альбо частку Ружанца, ці якую небудзь іншую малітву, якую прапануе адказная  пара.

Затым, абавязкова молімся да Духа Святога малітвай перад чытаннем Святога Пісання:

«Духу Святы Божа, вось я стаю перад Табою, як некалі Самуіл, і прашу: «Кажы, Пане, бо слухае слуга Твой». Дай мне ласку глыбокага разумення Твайго слова, каб я мог зразумець і захаваць яго на ўсё сваё жыццё. Амэн».

 

 

v Слова Божае

Пасля прачытання ўрыўку Святога Пісання прапануецца вытрымаць хвіліну цішыні, а пасля каб кожны ў малітоўным засяроджанні выказаў тое, што найбольш закранула яго сэрца. Можна ў форме зварота да Пана Бога, або цытавання перажытых словаў с кароткім каментарам. Такая форма разважанняў называецца малітвай Словам Божым.

Пасля разважанняў сужэнстваў і падсумавання духоўнага дарадчыка, молімся да Духа Святога і псальм 22.

«Духу Святы Божа, гэтак, як апосталы, я хачу спаўняць слова, а не толькі слухаць яго. Дай нам моцы Тваёй, каб, спаўняючы пачутае слова, я ўзрастаў у дабрыні дзеля збаўлення душы маёй і маіх бліжніх. Амэн».

 

Псальм 22

Пан — пастыр мой, ні ў чым не буду мець нястачы, *
Ён дазваляе спачываць мне на зялёных пашах.
Да водаў спакойных вядзе мяне, *
Ён душу маю пажыўляе.

 

Накіроўвае мяне на сцежкі справядлівасці *
дзеля Імя свайго.
Калі нават пайду далінай смяротнага ценю, не буду баяцца зла, бо Ты са мною.*
Тваё жазло і Твой посах мяне суцяшаюць.

Ты стол для мяне накрываеш *
на вачах маіх ворагаў;
намашчваеш галаву маю алеем, *
келіх мой перапоўнены.

Сапраўды, дабрыня і міласэрнасць Твая будуць са мною *
ва ўсе дні жыцця майго,
і пасялюся я ў доме Пана *
на доўгія дні.

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.*

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.

 

v Літургічная малітва

Рэспансорны псальм, або іншая малітва, прапанаваная ў тэме.

v Дзяленне пунктамі высілку.

Вялікую ўвагу трэба ўдзяліць дзяленню нашымі духоўнымі абавязкамі ЭНД:

1) практыкаванне “Сядзем разам”;

2) устанаўленне Правіла жыцця;

3) штодзённая асабістая малітва;

4) штодзённая суженская малітва, таксама сямейная;

5) чытанне Слова Божага;

6) штогадовы ўдзел у рэкалекцыях.

Прапануецца рабіць гэта ў першай частцы часа малітвы, таксама ў малітоўным засяроджанні. Кожнае сужанства па чарзе дзеліцца дасягненнямі і праблемамі ў выкананні гэтых абавязкаў і іх плёнамі. Пажадана, каб была гэта не проста справаздача з выканання высілкаў, але глыбокае шчырае сведчанне.

Другая частка часу малітвы – малітва ў інтэнцыях. Сужэнствы прадстаўляюць свае інтэнцыі (якія падрыхтавалі раней, альбо якія ўзніклі спантанна). Распачаць малітву жадана з інтэнцый усхвалення і падзякі Богу, а затым інтэнцыі просьбы.

Падагульняе малітву духовы дарадца. І на заканчэнне часу малітвы псальм 91 (90) і малітва да Духа Святога:

Псальм 91 (90)

Хто жыве пад аховаю Найвышэйшага,і знаходзіцца ў цені Усемагутнага, той скажа Пану: Ты маё прыстанішча і мая цвярдыня, Божа мой, на Цябе спадзяюся. Ён сам цябе вызваліць з сеткі паляўнічага і ад слова, што нясе пагібель. Пер’ем сваім цябе ахіне, і ты схаваешся пад Ягонымі крыламі. Не будзеш баяцца ні страху начнога, ні стралы, што ўдзень ляціць. Ні заразы, што ходзіць у змроку, ні згубы, што знішчае апоўдні.

Тысяча ўпадзе збоку ад цябе і дзесяць тысяч – праваруч цябе, Але да цябе не наблізяцца. Толькі паглядзіш вачыма сваімі – і ўбачыш адплату грэшнікам.

Бо Пана ты ўчыніў сваім прытулкам, Найвышэйшага – сваім жыллём. Няшчасце не прыйдзе да цябе, і гора не наблізіцца да твайго шатра. Бо Анёлам сваім загадае наконт цябе, каб яны ахоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх. На руках цябе будуць насіць, каб не спатыкнуўся ты аб камень сваёй нагою. Будзеш ступаць па львах і змеях і растопчаш ільвяня і цмока.

За тое, што ён палюбіў Мяне, уратую яго; абараню яго, бо ён пазнаў Маё імя. Пакліча Мяне, і адкажу яму, Я буду з ім ва ўціску, вызвалю яго і праслаўлю. Даўжынёю дзён яго насычу і пакажу яму сваё збаўленне.

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.  Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.

Уладару Нябесны, Суцяшальнік, Духу праўды! Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, скарбніца дабра і Даўца жыцця, прыйдзі і пасяліся ў нас і ачысці нас ад усяго благога, і асвяці душы нашыя. Амэн.

Вельмі было бы добра, каб суполка пряняла рашэнне, што да наступнай сустрэчы, на працягу месяца, сужэнствы ў сваёй супольнай малітве (кожны дзень) будуць маліцца ў інтэнцыях якой небудзь сям’і, ці ў тых інтэнцыях,  у якіх мае патрэбу якое небудзь сужэнства ці ксёндз. Але гэта павінна рашыць сама суполка!

ІІІ Абмеркаванне тэмы месяца…

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 42 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім сектарам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

life :) (025) 759 13 62
МТС (029) 570 48 45
Vel.: (029) 968 26 06
Чакаем навіны на um5@tut.by