Equipes Notre-Dame / Суполкi Мацi Божай
 

Запрашаем на борт

( 3 Votes )

ЗАПІС УЖО АДКРЫТЫ!

Рух сужэнскай духоўнасці “Equipes Notre-Dame” з радасцю запрашае усе хрысціянскія сем’і прыняць удзел у пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

Інфармацыя пра пілігрымку:
• 1. Пілігрымка аднадзённая.
• 2. Пілігрымка будзе выходзіць з в. Пузыры (прыкладна 15 км ад Будслава) 30 чэрвеня 2017г.
• 3. Для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма на прыпынку.

• 4. Маці з маленькімі дзецьмі могуць прыняць удзел у пілігрымцы ў ролі аніматараў на прыпынку ці ў дапамозе на кухні.

• 5. Будзе арганізавана дасканалае транспартнае суправаджэнне (заўсёды можна будзе пад’ехаць да прыпынку).
• 6. Будзе арганізавана дасканалае медыцынскае суправаджэнне (заўсёды можна будзе звярнуцца за медыцынскай дапамогай як у дарозе, так і на прыпынку).
• 7. Запісацца ў пілігрымку можна тут: http://www.end.of.by/helps/piligrim. Запіс да 25 чэрвеня.


Усю актуальную інфармацыю па пілігрымцы можна знайсці у групе УКантакце “Суполкі Маці Божай” і на сайце end.of.by

Тэлефоны для даведак:

(8025) 926 25 86, (8029) 512 96 84
Аліна і Максім Угорыч

 

ЦІКАВЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ СА СВЯТА

( 1 Vote )

Хвала Хрысту! Сябры!

Вось і даўгачаканныя матэрыялы з нашага Аплатковага спаткання!

Пакуль на відэа няма пастаноўкі ад сямей з Ганцавіч, але хутка сям'я сасноўкіх абяцала даслаць!
Добрага прагляду! Хвала Пану!

 

АРТЫКУЛ СА СВЯТА МОЖНА ПАЧЫТАЦЬ ВОСЬ ТУТ.

ВІДЭАЗБОРКУ  МОЖНА ПРАГЛЯДЗЕЦЬ ВОСЬ ТУТ.

 

МАРАФОН КАМЕНТАРЫЯЎ АДКРЫТЫ

( 3 Votes )

Пакуль сям'я Хіневіч абпрацоўвае фота (вялікае дзякуй Генадзю, які ўчора прыклаў усе намаганні, каб зрабіць як мага больш добрых фота са свята), а мы загружаем відэа на наш канал ENDTUBE...
РАСПАЧЫНАЕМ ТРАДЫЦЫЙНЫ МАРАФОН КАМЕНТАРЫЯЎ!
Будзем вельмі удзячныя за публікацыю вашых асабістых фота, а таксама за прапановы/пажаданні аб месцы правядзення наступнага Аплатковага спаткання!
ПАЕХАЛІ!!!!!!!!!!!!!

Прачытаць каментарыі, якія пакідаюць сем'і ў сацыяльных сетках можна ТУТ.

 


Старонка 2 з 20

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 170 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім сектарам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

life :) (025) 759 13 62
МТС (029) 570 48 45
Vel.: (029) 968 26 06
Чакаем навіны на um5@tut.by