Equipes Notre-Dame / Суполкi Мацi Божай

ЭКІПА БЕЛАРУСКАГА СЕКТАРА 2016

( 1 Vote )

Дарагія сябры! У гэту нядзелю 18 верасня ў Мінску адбудзецца сустрэча сямей, якія у гэтым новым фармацыйным годзе выказалі свае жаданне ўзяць адказнасць за развіццё руха Equipes Notre-Dame на Беларусі.

У гэтым годзе на сустрэчу запрошаны:
Духоўны дарадчык руха ЭНД на Беларусі - кс. Андрэй Сіповіч
Адказная пара за рух ЭНД на Беларусі - сям'я Угорыч
Сувязныя пары ЭНД на Беларусі - сям'я Зубік, сям'я Чаган, сям'я Казакевіч, сям'я Варвашэвіч
Адказная пара за рэкалекцыі ЭНД на Беларусі - сям'я Меляшкевіч
Пара-казначэі ЭНД на Беларусі - сям'я Доўнар
Пілатуючыя пары ЭНД на Беларусі - сям'я Шкраба, сям'я Меляшкевічы, сям'я Паплёўка
Інфармацыйная пара, адказная за сувязь са СМІ на Беларусі - сям'я Лапкоўскіх

Пад час спаткання будуць прыняты рашэнні па шэрагу сур'езных пытанняў, таму вельмі просім усе сем'і ЭНД патрымаць нас усіх сваёй малітвай! Дух Святы, Асвяці!

Хвала Пану!

 

СУСТРЭЧА АДКАЗНЫХ ПАР

( 1 Vote )

21 жніўня ў Баранавічах адбылася сустрэча адказных пар руха Equipes Notre-Dame. Шчыра дзякуем усім сем'ям, якія знайшлі час і магчымасць прыехаць на гэтае спатканне. Вельмі просім вас, дарагія адказныя пары, ужо на першым спатканнi у верасні перадаць сем'ям сваіх суполак усю асноўную інфармацыю. Хвала Пана!

Некалькі фота з сустрэчы можна праглядзець ТУТ.

 

ФОТАСПРАВАЗДАЧА З РЭКАЛЕКЦЫЙ

( 1 Vote )

19-21 жніўня ў Баранавічах прайшлі чарговыя сямейныя рэкалекцыі. Зусім хутка на сайце і ў групе можна будзе пачытаць артыкул Алены Лапкоўскай, а зараз прапануем вам праглядзець цудоўную фотасправаздачу з рэкалекцый, якую падрыхтавала сям'я Бартко з Салігорску. Хвала Пану!


Фота можна праглядзець ТУТ.

 

Віншуем Негарэльскую суполку!

( 5 Votes )

Шчыра віншуем сем'і Equipes Notre-Dame з Негарэльскай суполкі і духоўнага дарадчыка кс. Дзяніса Шэстаковіча з такой значнай падзеяй - пасведчаннем касцела!
У Негарэлым Бог жыве!

РЭПАРТАЖ З УРАЧЫСТАСЦІ МОЖНА ПРАГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ.

 

Рэкалекцыі - гэта заўсёды радасная сустрэча!

( 13 Votes )

А ведаеце сустрэча з якім святаром чакае нас на рэкалекцыях у Баранавічах?
А чакае нас сустрэча з добрым сябрам руха Equipes Notre-Dame - некалі духоўным дарадчыкам суполкі ў Гераненах, а зараз рэктарам семінарыі ў Польшчы - кс. Андрэям Лысым! Хвала Пану!

 


Старонка 8 з 19

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 153 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім сектарам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

life :) (025) 759 13 62
МТС (029) 570 48 45
Vel.: (029) 968 26 06
Чакаем навіны на um5@tut.by