Equipes Notre-Dame / Суполкi Мацi Божай

СУСТРЭЧА БАРАНАВІЧЫ - НОВАЯ МЫШ

( 2 Votes )

А вось якія прыгожыя фота нам даслала сям'я Харавец з сустрэчы суполак у Новай Мышы. Дзякуем, сябры!

А вось аповед пра сустрэчу падрыхтавала сям'я Зубік: "15 кастрычніка адбылася сяброўская сустрэча суполак з Баранавіч і Новай Мышы. За гарбатай, рознымі прысмакамі, а таксама сумеснай малітвай атрымалася добра пазнаёміцца і паразмаўляць на розныя тэмы. Шчыра дзякуем кс.Паўлу за супольную малітву, а таксама магчымасць проста так, без ніякай асабістай нагоды сустрэцца ўсім разам. Вельмі рады, што ў нашым руху END столькі адкрытых і добразычлівых сямей, якія імкнуцца крочыць па жыцці разам з Панам Богам!"


А ведаеце, якое пытанне яны абмяркоўвалі?
АПЛАТКОВАЕ СПАТКАННЕ 2016!
Ужо дакладна вядома, што менавіта ў Баранавічах адбудзецця святочнае спатканне усіх сямей Equipes Notre-Dame на Беларусі! Хвала Пану!

Усе падрабязнасці святочнай праграмы і дакладная дата будуць апублікованы зусім хутка!

Фота можна праглядзець ТУТ.

 

Са святам, дарагія настаўнікі!

( 4 Votes )

Ведаем, што ў нашым рухе шмат сямей, у якіх ёсць прадстаўнікі гэтай цудоўнай прафесіі. З прафесійным святам вас, сябры!


Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя дапамагае вам заўсёды знаходзіць лепшае рашэнне ў кожнай педагагічнай сітуацыі, а Святы Дух дае магчымасць ўбачыць сэрца кожнага вучня!


Усіх Божых ласк вашым сем'ям, дарагія настаўнікі!

 

ЦЫРЫМОНІЯ ПРЫНЯЦЦЯ КАРТЫ НА КАЛЬВАРЫІ

( 6 Votes )

18 верасня на Кальварыі адбылася урачыстая цырымонія прыняцця Карты Equipes Notre-Dame 3 сям'ямі з Мінску: Аляксандра і Галіны Антановіч, Уладзіміра і Святланы Дробыш, а таксама Мікалая і Яніны Купцовых.


Шчыра дзякуем усім сем'ям, якія знайшлі час , каб завітаць на гэта свята і асабіста павіншаваць маладых! Так-так, менавіта маладых! Вельмі прыгожым момантам Святой імшы стаў момант аднаўлення шлюбных абяцанняў. Такога гучнага "Горка!" на Кальварыі ўжо не чулі даўно!:))


Віншуем вас, сябры, з гэтым цудоўным святам!
Няхай прыклад вашага жыцця нахтняе новыя пакаленні і будзе яскравым доказам таго, што сапраўднае каханне жыве зусім не 3 гады, як кажуць некаторыя псіхолагі, а распачынае квітнець яшчэ ярчэй і праз 33, і 43, і 53, і 63... Горка маладым!:))
Хвала Пану!

Некалькі фота з цырымоніі можна праглядзець ТУТ.

Відэарэпартаж з цырымоніі можна праглядзець ТУТ.

 

ПЕРАКЛАД ТЭМ РАСПАЧАТЫ

( 3 Votes )

Хвала Хрысту!
Даражэнькія! У нас сёння добрыя навіны!
Учора сям'я Кукулька з Польшчы даслала нам поўны цыкт тэм на гэты фармацыйны год з сімвалічнай назвай "Будуем масты, а не сцены".
І ведаеце, так цудоўна, што і ў нашым рухе з запалам таксама ідзе будаўніцтва ўсё новых і новых мастоў! Дзякуем Пану Богу за кожную сям'ю, якая з радасцю прапануе, дапамагае, падтрымлівае, натхняе!!!
Але сёння асаблівыя словы падзякі хочам выказаць сям'і КІЕВІЧ!

Менавіта, Алена і Ілля згадзіліся стаць перакладчыкамі тэм на гэты фармацыйны год з польскай на рускую мову! Дзякуючы іх намаганням на сайце руха у падзеле "Тэмы сустрэч" ужо можна знайсці пераклад першай тэмы гэтага года! Дзякуем вам, сябры!
Няхай Пан Бог аддзячыць вам за кожны пераведзены радочак! Духа Святога вам на добры і легкі пераклад!
Хвала Пану!

 


Старонка 7 з 20

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 149 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім сектарам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

life :) (025) 759 13 62
МТС (029) 570 48 45
Vel.: (029) 968 26 06
Чакаем навіны на um5@tut.by