Equipes Notre-Dame / Суполкi Мацi Божай

ФАНІПАЛЬ ЗАПРАШАЕ!

( 2 Votes )

Шчыра запрашаем вас, дарагія сем'і Equipes Notre-Dame, у гэту нядзелю 30 кастрычніка пад час Святой імшы ў Фаніпалі прыняць удзел ва ўрачыстай цырымоніі прыняцця Карты Equipes Notre-Dame новай супокай.

Асаблівым чынам заахвочваем сем'і з Негарэлага, Дзяржынску, Мінску і іншых прыблізных мястэчак завітаць у Фаніпаль на Святую імшу а 13 гадзіне і усім разам адсвяткаваць гэту цудоўную падзею! Хвала Пану!

 

РЭКАЛЕКЦЫІ ЛІСТАПАД 2016

( 3 Votes )

Хвала Хрысту! Дарагія сябры!
Учора атрымалі пацвярджэнне, што пад час рэкалекцый адбудзецца МАЛІТВА АЗДАРАЎЛЕННЯ . Прапануем усім удзельнікам лістападаўскіх рэкалекцый крок за крокам падрыхтавацца да гэтай малітвы.

І распачаць раім з падрыхтоўкі да добрай споведзі. Цудоўным дапаможнікам для вас у гэтай справе можа стаць даволі вядомая на Беларусі кніга а. Джеймса Манджкала "Се, стою у двери и стучу".
Духа Святога вам, сябры!

 

СУСТРЭЧА БАРАНАВІЧЫ - НОВАЯ МЫШ

( 2 Votes )

А вось якія прыгожыя фота нам даслала сям'я Харавец з сустрэчы суполак у Новай Мышы. Дзякуем, сябры!

А вось аповед пра сустрэчу падрыхтавала сям'я Зубік: "15 кастрычніка адбылася сяброўская сустрэча суполак з Баранавіч і Новай Мышы. За гарбатай, рознымі прысмакамі, а таксама сумеснай малітвай атрымалася добра пазнаёміцца і паразмаўляць на розныя тэмы. Шчыра дзякуем кс.Паўлу за супольную малітву, а таксама магчымасць проста так, без ніякай асабістай нагоды сустрэцца ўсім разам. Вельмі рады, што ў нашым руху END столькі адкрытых і добразычлівых сямей, якія імкнуцца крочыць па жыцці разам з Панам Богам!"


А ведаеце, якое пытанне яны абмяркоўвалі?
АПЛАТКОВАЕ СПАТКАННЕ 2016!
Ужо дакладна вядома, што менавіта ў Баранавічах адбудзецця святочнае спатканне усіх сямей Equipes Notre-Dame на Беларусі! Хвала Пану!

Усе падрабязнасці святочнай праграмы і дакладная дата будуць апублікованы зусім хутка!

Фота можна праглядзець ТУТ.

 

Са святам, дарагія настаўнікі!

( 4 Votes )

Ведаем, што ў нашым рухе шмат сямей, у якіх ёсць прадстаўнікі гэтай цудоўнай прафесіі. З прафесійным святам вас, сябры!


Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя дапамагае вам заўсёды знаходзіць лепшае рашэнне ў кожнай педагагічнай сітуацыі, а Святы Дух дае магчымасць ўбачыць сэрца кожнага вучня!


Усіх Божых ласк вашым сем'ям, дарагія настаўнікі!

 


Старонка 6 з 19

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 103 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім сектарам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

life :) (025) 759 13 62
МТС (029) 570 48 45
Vel.: (029) 968 26 06
Чакаем навіны на um5@tut.by